Настроить, Войти
Бледны гуру сказаў, што прыўрасны любыя саюзы...
автор Latur, дата 2006-12-19 23:56, комментариев: 9, связано с: Навіны сусьвету

Устаноўчая канферэнцыя Саюзу левых партый адбылася 18 сьнежня за межамі Беларусі ў Чарнігаве. У Саюз увайшлі тры партыі — камуністаў, партыя жанчын «Надзея» і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Грамада».

Дэклярацыя аб аб'яднаньні была падпісаная з боку кожнай з партыяў Сяргеем Калякіным, Аленай Яськовай і Анатолем Ляўковіч.

На зьездзе былі прынятыя статут Саюзу, заява "свабоду А.Казуліну", абранаму ганаровым старшынёй Саюзу і выбраныя пазасталыя некалькі тузіноў партыйных бонзаў. Дзеля правядзеньня зьезду трэба было сабраць кворум з паўтысячы партыйцаў, чыя прысутнасьць ужо ніяк не магла паўплываць на загадзя прынятыя праграму і заяву.

Неабходнасьць абхяднаньня тлумачылася прызнаньнем ідэйнай блізасьці партыйных праграм, а таксама фундамэнтальныя каштоўнасьці сацыял-дэмакратыі, у вызнаньні якіх пабажыліся названыя партыі – свабода, роўнасьць, справядлівасць і салідарнасьць.

Таму, як звычайна, прамовы выступоўцаў мелі яскрава рытуальны характар. Лягічны зьмест выступленьняў адлюстраваў стан зацягнутай ідэасінкразіі ў беларускім грамадзтве і нават сам факт аб'яднаньня былых а) паплечнікаў у барацьбе за вызваленьне рабочага кляса б) сьмяротных ворагаў у барацьбе за ўладу аддае постмадэрнісцкім карнавалам.

Шмат было прамоўлена пра тое, што "сацыялізм -надзея чалавецтва", што "сацыялістамі былі язычнік Платон і першыя хрысьціяне" -- не хапала толькі князёў Вялікага княства Літоўскага. Але вось рабочы з Магілёва вітае сход "на гасьціннай Чарнігаўскай зямлі, якая дала пачатак Літоўскаму княству"... вельмі сімптаматычна. Нагадвае мітынгі пачаткаў гарбачоўскай перабудовы, калі джэнтльменскі набор дэмакрата складвазся з некалькіх супярэчлівых клішэ. Але нарэшце гомельскі дэпутат-антыглябаліст Юра Глушакоў паспрабаваў аддзяліць мухаў ад катлет і нагадаць сходу, якое там стагодзьдзе на двары. Цынічны дзяржаўны капіталізм беларускіх уладаў, які, прыкрываючыся сацыялістычнымі лёзунгамі, праводзіць ідэі нэалібіральных рэфарматараў, патрыярхальна-аўтарытарная парадыгма ўлады патрабуе тэрміновага выкрваньня, але вось і Глушакоў паддаўся усеагульнаму карпаратыўнаму нарцысізму салютуе рытуальным "жывебеларусь". Беларуская тэма ў прамовах абавязковая як слуцкі пояс на дзяржаўным сьцягу. Камуністы таксама чытаюць з трыбуны вершы пра Леніна па-беларуску. Адным з пунктаў праграмы -"рэфармаваньне эканамічнай сістэмы на рынкавых прынцыпах пры гарантаванай абароне сацыяльных правоў працоўных і свабоды прадпрыймальніцтва" таксама нагадвае не столькі нэпаўскага Леніна, колькі перабудовачнага Чубайса альбо "чыкагскіх хлопчыкаў" Аўгуста Піначэта. У чорных касьцюмчыках камуністы злавесна- каларытныя як гібрыд хасіда з шрурмбанфюрэрам СС. Уніформа "людзей у чорным", агентаў "Матрыцы", пахавальнай каманды генсека, тым не менш выглядае больш эфектоўна, чым цывільныя прыкіды астатняй масы дэлегатаў. Дзеля масавасьці калякінцы запрасілі яшчэ пару соцень чарнігаўскіх студэнтаў, каб заявіць у СМІ, што прысутнічала больш за дзьве тысячы асобаў і сказаць з трыбуны, як прыемна бачыць столькі маладых твараў (сярэдні ўзрост камуністаў не дазваляе такіх рызыкоўных дэклярацыяў). Моладзь канешна гэта будучыня. А ці будзе з гэтага аб'яднаньня плён большы, чым ад джынсаў, зуброў, пяцёркі, дзесяткі+, АГП, ГПУ, ГКЧП і КДБ, будучыня і пакажа. З традыцыйнай надзеяй на будучыню камуністы ў новым саюзе з сацыял-дэмакратамі і жанчынамі з партыі "Надзея" скончылі канферэнцыю бадзёрым сьпевам "Інтэрнацыяналу". Пад фанаграму.

Фабрыка чырвоных зорак....

Комментарии