02:10 am, December 23rd, 2006
Сёньня ўвечары падчас вечарына на сядзібе "Задзіночаньня Беларускіх Студэнтаў" туды ўварваліся міліцыянты (АМАП?) і людзі з відэёкамерамі, затрымалі чалавек 20 сябраў ЗБС, пасадзілі ў падагнаны аўтазак і завезлі ў Савецкі РАУС.
Сярод затрыманых дакладна: Алесь Лукашэвіч, Алесь Люльчаў, Алесь Міхалевіч...
Толькі што патэлефанаваў хлопец, каторага ўжо адпусьцілі, і распавёў, што выклікаюць па чарзе на допыт, перапісваюць зьвесткі. Яго адпусьцілі, але з астанімі покуль сітуцыя невядомая.
Магчыма, напад зьвязаны з кампаніяй "НЕ ЗАГАНЯЙСЯ", скіраванай супраць гвалту ў дачыненьні студэнтаў падчас выбараў. Менавіта сёньня з'явіліся першая СД "НЕ ЗАГАНЯЙСЯ" з музыкай і флэш-мультамі, дзе даступна тлумачылася, што выбары-справа дабраахвотная.