Настроить, Войти
Мероприятие в Витебске
автор shisperado, дата 2007-01-04 19:22, связано с: Экология

Экалагічны праект "Чыстая Дзвіна" запрашае прыняць удзел у адукацыйнай сустрэчы "Навучанне экалагічнаму ладу жыцця", які адбудзецца ў Віцебску 06-07.01.2007 г.

У межах сустрэчы дасведчаныя трэнеры прэзэнтуюць найлепшыя методыкі навучання экалагізму, пазнаёмяць і правядуць практычныя заняткі па экалагічнай дзейнасці ў сучаснай Беларусі.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе актывісты грамадзкіх арганізацый і ініцыятыў: як тыя, што маюць досвед "зялёнай" дзейнасці, так і проста неабыякавыя да стану навакольнага асяроддзя.

У першы дзень сустрэчы адбудзецца канцэрт для ўдзельнікаў.

Іншагароднім будзе аплочаны гатэль і праезд у Віцебск і дадому.

Засяленне ў гатэль магчымае з вечара 5 снежня.

Для ўдзелу трэба да пятніцы (05.01.07) уключна паведаміць імя, прорзвішча, арганізацыю (калі прадстаўляеце) на e-mail: dvina.by@gmail.com альбо па тэл. (029) 3239846 - Вэлком, (029) 8146247 - МТС.

Дадатковая інфармацыя па тэл. (029) 3239846 - Вэлком, (029) 8146247 - МТС.

Чакаем вашага ўдзелу!

Тэги