Настроить, Войти
ільля сін >сапсаваныя лялькі< | kein >sicksicksick<
автор s_r, дата 2007-01-16 11:11, исходное сообщение

А у творчасьці ягонай жорсткая кансэрватыўная пазыцыя на ўзроўні плякату? Ці ягонае праляйфэрства -- унутраны асабісты выбар, а не палітычны маніфэст? Ці ёсьць фотаздымкі абортаў эстэтычным аздабленьнем, якое ён абраў зыходзячы з уласнага ўнутранага сьвету, ці гэта прапагандысцкі ход? Ці гэта ўвогуле постмадэрнісцкі трэш? Скуль вы ведаеце, да чаго Ільлья ставіцца ўсур'ёз, да чаго не? З Рэвалюцыйнага адчуваньня?

Дзе блін доказы?

Неяк ніколі не ўспрымаў творчасьць Сіна як хоць які палітычны маніфэст. Трэш -- так. Зьдзек над зьдзекам - так. Паспрачаемся?

Пакажыце мне хоць адну клініку, ля якой Сін стаяў з пікетам або стаялі людзі, што начыталіся ягоных кніжак -- і мне лягчэй будзе зразумець Вашую пазыцыю.

Папярэдні пост выглядае на мадэль штучнай паліткарэктнасьці з падгружанымі ў яе тыпу лібэртарнымі каштоўнасьцямі. Ярлыкі -- гэтае самае паскудства як і кансэрватыўны фашызм.

Ці варта ўчыняць паляваньне на ведзьмакоў? Свабоду слова ўсім!