чарговы досьвед вырошчваньня ўнутраных кактусаў прадпрыняты ільлём сінам спарадзіў даволі нечаканыя вынікі на выхадзе атрымалася нешта сярэднеарыфмэтычнае паміж канцэптуальным аўтарскім праектам жоўтая капэрта зь якой пазірае вока аўтара прымацаванае да галавы з дапамогай спружынкі зьмяшчае прыкладна гэтак жа аздобленыя чатыры асобныя сшытачкі у кожным зь іх па тэксьце аўтара а таксама спаленыя фрагмэнты тэксту у выглядзе расфасаванага ў ахайныя пакуначкі попелу фотаздымкі абортаў падраныя постэры галівудзкіх фільмаў ды іншы трэш кнігу магчыма замовіць па адрасу sin0@mail.ru тамсама дасягальны новы cd праекту kein
Культура: 1.00
- автор гость, дата 2007-01-16 00:42, ссылка
Гальляш Сьвірын - пралайфер (pro-lifer), уласна таму фатаздымкі абортаў у кнізе і разьмешчаны. Цікава, чаму там няма фотаздымкаў жанчын, якія памерлі пры родах?
З гэтай нагоды фэміністкі й фэміністы могуць яго байкатаваць.
А у творчасьці ягонай жорсткая кансэрватыўная пазыцыя на ўзроўні плякату? Ці ягонае праляйфэрства -- унутраны асабісты выбар, а не палітычны маніфэст? Ці ёсьць фотаздымкі абортаў эстэтычным аздабленьнем, якое ён абраў зыходзячы з уласнага ўнутранага сьвету, ці гэта прапагандысцкі ход? Ці гэта ўвогуле постмадэрнісцкі трэш? Скуль вы ведаеце, да чаго Ільлья ставіцца ўсур'ёз, да чаго не? З Рэвалюцыйнага адчуваньня?
Дзе блін доказы?
Неяк ніколі не ўспрымаў творчасьць Сіна як хоць які палітычны маніфэст. Трэш -- так. Зьдзек над зьдзекам - так. Паспрачаемся?
Пакажыце мне хоць адну клініку, ля якой Сін стаяў з пікетам або стаялі людзі, што начыталіся ягоных кніжак -- і мне лягчэй будзе зразумець Вашую пазыцыю.
Папярэдні пост выглядае на мадэль штучнай паліткарэктнасьці з падгружанымі ў яе тыпу лібэртарнымі каштоўнасьцямі. Ярлыкі -- гэтае самае паскудства як і кансэрватыўны фашызм.
Ці варта ўчыняць паляваньне на ведзьмакоў? Свабоду слова ўсім!
- автор гость, дата 2007-01-17 00:07, ссылка
Не, ну я напісаў "могуць", а не "абавязаны". Трэш трэшам, але грамадзянскую пазыцыю ніхто не адмяняў. Прашу грамадзянскую пазыцыю ня блытаць з палітычнай дзейнасьцю. У Беларусі ёсьць некалькі дзесяткаў інтэлектуалаў з выразнымі "новымі правымі" ці іншымі фашызоіднымі поглядамі. І шмат яны пікетаў арганізавалі? Але ад таго іхная творчасьць мне бліжэй не становіцца.
Ну і байкот можа проста выражацца ў тым, каб не купляць творы Сіна і ня згадваць яго ніякім бокам. Не заўважаць і не падтрымліваць. Ніхто ж не зьбіраецца надрыўна крычаць і кляйміць.
- автор гость, дата 2007-01-17 09:51, ссылка
спадарства на двары ўсё ж зіма бо дахі відаць даўно ў выраі
- автор гость, дата 2007-01-17 10:17, ссылка
мяркую сёньня ільля адзін зь нямногіх вартых увагі белаўтараў. калі каму яшчэ цікава то вось адзін з тэкстаў які напэўна быў зьмешчаны ў кнігу http://www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/sin18?OpenDocument
дарэчы на дыску кайна запісаны й фільм вячэра (супраца ільлі энд юра цімафеева)
- автор гость, дата 2007-01-17 12:16, ссылка
зрэшты кожны аўтар варты ўвагі
- автор гость, дата 2007-01-17 12:18, ссылка
шч кажучы ня бачыў шчэ самой кнігі але ведаю што да яе мусіла быць далучанай надзьмувальная лялька - партрэт аўтара. лялькі былі вырабленыя ў нямеччыне з дапамогай аднаго мастака-эмігранта але сканфіскаваныя добрасумленнымі нямецкімі мытнікамі як нелегальная прадукцыя сэксуальнага прызначэньня і вярнуць іх пакуль не атрымалася. магчыма пад “фотаздымкамі абортаў” меліся наўвеце акурат муміі няспраўджаных нараджэньняў ад тых ляляк
- автор гость, дата 2007-01-22 01:06, ссылка
Ні храна. Пад фотаздымкамі абортаў меліся на ўвазе менавіта фотаздымкі (вынікаў) абортаў, а не малюнкі з выявамі мумій ад няспраўджаных нараджэньняў лялек.
Я кнігу бачыў.
А для тых, хто сумняецца, Сьвірын у выходных зьвестках нават вэбсайт пазначыў, адкуль узяў тыя здымкі.