Настроить, Войти
PR: бел літ
автор гость, дата 2007-01-16 17:06, комментариев: 2

Ёсьць адчуваньне, што нашая “культурная прастора” нагадвае чорную дзірку, у якой амаль бяз рэха зьнікае большасьць новых выданьняў. З наступнага году ў літчасопісе “Дзеяслоў” [http://www.dziejaslou.by], сьледам за рубрыкай сьціслых рэцэнзіяў "Дзеяпіс", мяркуецца зьяўленьне яшчэ адной (працоўны назоў “бліц-крытыка”), асноўнай мэтай якое ёсьць усё тое ж змаганьне з энтрапіяй ды абыякавасьцю. Схема простая: “шырокае грамадскае абмеркаваньне” пэўнага выданьня, то бок у рубрыку будуць трапляць водгукі і меркаваньні як вядомых крытыкаў і літаратараў, гэтак і простых чытачоў. Пачацьмем з кнігі Альгерда Бахарэвіча “Ніякай літасьці Валянціне Г.” (ці варта казаць, амаль не заўважанай у друку). Заклікаем неабыякавае спадарства далучацца да абмеркаваньня гэтае кнігі, а таксама прапаноўваць іншыя для далейшага абмеркаваньня. Абмеркаваньне - ў камэнтарах:

Комментарии