23 сакавіка на 326 кілямэтры магістральнага прадуктаправода "Унеча-Полацк-Вентспілс" прарвала трубу.
Адбыўся нечуваны па памерах выкід нафтапрадуктаў у ваду (вылілася больш за 100 тонаў). Праз раку Ула яны трапілі ў Заходнюю Дзьвіну. На сёньня пляма пераплыла мяжу Латвіі і набліжаецца да Рыгі, нягледзячы на тое, што ліквідацыяй наступстваў аварыі займаліся ня толькі беларуская і латвійскае МНС, але таксама літоўскія і эстонскія спэцыялісты.
Памер стратаў пакуль не падлічаны, але відавочна: усяму жывому ў рацэ і на яе берагах нанесеная вялізная шкода.
Хроніку і навіны чытайце на http://news.vitebsk.cc/category/ekalogiya/