Як паведамляе сайт Хартыі-97, дзевяць моладзевых актывістаў ініцыятывы “Новы шлях” правялі 5 красавіка акцыю супраць магчымага будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі. Яны патрабуюць шырокага грамадзкага абмеркаваньня гэтага праекту.
Удзельнікі акцыі сабраліся каля галоўнага ўваходу Акадэміі навук і потым прайшлі па ходніках па праспэкце Незалежнасьці да плошчы Перамогі, паведаміла “Радыё Свабода”.
Маладыя людзі завязалі рты самаробнымі рэспіратамі, але ніякіх транспарантаў у руках не трымалі. Ніхто затрыманы не быў.