Запрашаем на прэм'еру дакумэнтальнага фільма Віктара Корзуна "Верыць толькі ветру". Фільм пабудаваны на рэпартажы з 30-кілямэтровай зоны вакол Чарнобыльскай АЭС. Рэжысэр з апэратарам выяджаюць у забруджаны раён, каб на ўласныя вочы пабачыць жах і жудасць жыцьця (нежыцьця) пасьля аварыі. У дарозе дакумэталістаў суправаджае дазымэтрыст Настасься Пятроўна.
Паказ фільму адбудзецца 24 красавіка ў 19:00 на Сядзібе БНФ (нов. пр. Машэрава, 8)