Настроить, Войти
Гуру з Бабруйску паведамляе
автор Latur, дата 2007-04-26 09:47, комментариев: 3, связано с: Гумар

У Бабруйску 25 красавіка напярэдадні усеагульнага Чарнобыльскага Шляху прайшло цюльпанавае шэсьце з укладаньнем кветак да капліцы на гарадзкіх могілках. У шэсьці акрамя вядомых апазіцыянераў – А.Грынявецкага, М Кавалькова, Т. Кабанчук, узяў удзел кіраўнік мясцовага аддзелу КДБ палкоўнік А.Н.Ахрыменка і пара іншых аптымістаў у цывільным. Раней прадстаўнікі службаў прысутнічалі на апазыцыйных шабашах па службовым абавязку, а ў гэты раз узялі самы непасрэдны ўдзел, відавочна, каб папоўніць значна парадзелыя шэрагі жалобшчыкаў. Нарэшце у цывілізаванай краіне будзе цывілізаваная канструктыўная апазыцыя, якая і ў сталовую строем будзе хадзіць і на мітынгах шыхтавацца бадзёра і па-вайсковаму. Плёткі старычыны Гегеля пра адзінства супрацьлегласьцяў і яшчэ даўнейшага дзядка Арыгена пра апакатастазіс – паяднаньне сілаў дабра і зла, як аказалася, не былі беспадстаўнымі.

Тэги

Гумар: 1.00

Комментарии