Расьцяжка з такім лёзунгам была вывешаная сёньня на даху аднаго з шматпавярховых гмахаў у Менску. Лёзунг зьвіўся ў дні сьвяткаваньня перамогі нашага народу над фашыстоўскімі захопнікамі.
Усім вядома, што словы прадстаўнікоў сёньняшняе ўлады аб памяці пра злачынствы фашызму й перамозе над адным з самых жорсткіх за ўсю гісторыю чалавецтва рэжымаў, ня маюць аніякага значэньня, бо гэтыя прыгожыя словы гучаць на фоне таго, як кіраўнік дзяржавы выказваецца наконт "велічы" асобы крывавага дыктатара, а ў афіцыйным часопісе беларускага спэцназу друкуюцца цытаты з прамоваў Адольфа Гітлера. "Мы не дапусьцім ніякіх праяваў фашызму і камунізму на Беларусі. у краіне, якая неаднаразова дазваньня вынішчалася захопнікамі з усходу і захаду мусіць валадарыць толькі нацыянальная ідэалёгія, заснаваная на хрысьціянскіх прынцыпах" - кажа адзін з удзельнікаў сёньняшняе акцыі.