Настроить, Войти
Што адбывалася пасьля дэмы
автор гость, дата 2007-05-29 22:08, исходное сообщение, история, textile

Спачатку пра тое, што бачыў сам, пасьля пра тое, што распавялі іншыя.

Пасьля заканчэньня дэмы вырашыў пайсьці на Rote Flora – легендарны сквот, які цяперака выконвае функцыі Цэнтра Збору, бо быць гамбургу і не пабываць на “Флоры” – злачынаства. Пайшоў да будынка, ля якога быў плякат з надпісам Convergence Centre Rote Flora. Дабраўся да яго, зайшоў, а там нейкі кабак. Запытаў у нейкага алдовага панка-бамжа што знаходзіцца тут, і дзе флора. Аказалася, што тутака бясплатныя пакоі, а сама Флора за 3 км, і ён прапанаваў правесьці мяне туды. Па дарозе бачыў безьліч мянтоўскіх бусаў, у якіх сядзелі “рабакопы” – іх было вельмі, вельмі шмат.

У Нямеччыне забаронена закрываць твар на дэме – ідучы на Флору бачыў, як нейкі хлопец – звычайны гоп – па прыколу закрыў твар швэдрам, на яго адразу гыркнулі мянты, звычайныя паставыя. Калі б ён адразу ня зьняў яго, дык адхапіў бы па поўнай.

Ментавозы рухаліся ў бок Флоры, як пасьля высьветлілася.

Ваколіцы Флоры – проста заябісь – у кожным бары, кабаку, кафэшцы (вэганскай, безумоўна) тусуюць амаль выключна панкі, антыфа, анархі – сотні чалавек! Усё ў графіці, ля Флоры усталяваны мэталічны плот, які перакрывае праезную частку. Ля сквота панкі зьбіраюць каменьне ў плясмасавыя “вываркі” – мабыць рыхтуюцца да мянтоўскай атакі.

Абыйшоў Флору, зайшоў ва ўнутар, абыйшоў усе памяшканьні, апрача выключна жаночых, думай пайсьці ўжо да вакзалу, але бачу – усе бягуць ваўнутар, “пізьдзец – думаю – акабы”. Замкнулі дзьверы, мянты акружылі Флору, з бакоў няшчыльна, але ня скіпнеш. Пытаюся ў прысутных, ці блякавалі Флору мянты за гэты час, як яна функцыянуе як цэнтар збору. “Увогуле неаднойчы, але за час працы цэнтрам – першы раз”. Разумею, што штурму ня будзе, бо ані электрычнасьць, ані сеціва не адлучаны, ніхто гранатаў з газам у вокны не закідвае. Зьдзіўляюць паводзіны немцаў – паводзяць сябе так, нібы нічога не адбываецца: сядзяць у нэце, гатуюць пайку, размаўляюць ненапружана – мабыць прывыклі да такога. Сяджу ў памяшканьні на 2-м паверсе, паглядаю ў вакно на мянтоў – тыя на расслабоне гутараць між сабою, слухаю радыё – кажуць, што гэта была самая экстрэмальная мірная дэма за апошнія гады – ніколі не было столькі мянтоў, на вуліцах хапун, вядучы кажа, што мянты паводзяць сябе як у анэкдоце: падыходзяць, пытаюцца ці быў на дэме, калі кажаш, што быў, то затрымліваюць. З розных бакоў чутныя сырэны.

Бачу індымэдыйшчыка, зь якім ехалі з Ростака, ён пытаецца, ці еду я назад, ці застаюся, яны маюць калектыўны білет. “Паеду – кажу, але як выбрацца?” Ён кажа, што дзьверы ўжо адчыненыя, і можна выйсьці. Але нельга вярнуцца. Спускаюся зь ім, бачу яшчэ нашых – і беларусаў (іх расповяд ніжэй), і немцаў.

Выходзім з Флоры, ідзем на вакзал. Праходзім кардон, але мянты нават не правяраюць дакумэнты. Ідучы, бачым шмат дзе мянтоўскія атрады. На вакзале сустракаем усіх астатніх, едзем у Ростак.

Цяпер расповяд ад іншых беларусаў. Яны трапілі у пачатак чорнага блёку, а мы ў сярэдзіну, таму яны сыходзілі пазьней за нас.

Пачалі разыходіцца, ішлі групамі, каб не павінцілі мянты. Утварылася невялікая калёна. Па дарозе быў супэрмаркет, у які многія завярнулі, мы таксама зайшлі і скралі крыху пайкі (упакоўку піва, 2л соку, яблык). Выходзім і бачым, што па вуліцы бягуць за рог вуліцы, мы таксама пабеглі, адчуваньне было такое, лёгкасьці... “дух свабоды”, адным словам, на нейкай простай вуліцы было пад 100 чалавек, ззаду ішлі шэрагам мянты. Дэманстранты пачалі выцягваць сьметніцы на дарогу, каб перашкодзіць мянтам.

З моста мянтоў, асабліва “відэааматараў”, закідвалі яйкамі.

Потым беглі па нейкай вузкай вуліцы, выбеглі на праспэкт, у мяніоўскмя машыны, якмя перасьледавалм нас, паляцелм бутэлькі, палкі, ўсё, што пад рукой. Мы таксама шпурлялі ў іх бутэлькамі зь півам.

Зьявіліся вадамёты, іншыя паліцэйскія машыны, мора пешых мянтоў. Мы скіпанулі на бакавую вуліцу, прайшлі міма стадыёна Санкт-Паулі, па ўсім раёне ішлі дробныя сутычкі зь мянтамі, дабраліся да Флоры, дзе ўжо рабіліся барыкады і адкуль выганялі карпаратыўных журналістаў. Нехта запаліў вогнішча. З іншага боку вуліцы зьявіліся паліцэйскія машыны і мноства пешых мянтоў. Панкі закідвалі машыны, якія не спыняючыся несьліся па вуліцы, зьбіваючы ўсё на сваім шляху, яны зьнесьлі металічны плот, за імі зьявіліся вадамёты й пешыя мянты. Заскочылі ў будынак Флоры, дзьверы зачынілі перад самым носам у мянтоў, тыя колькі разоў стукалі ў дзьверы, але на штурм не пайшлі, затое трое зь іх сфоткаліся на тле сквота.

Колькі спасылак:

Дэма ў Гамбургу 28 траўня супраць ASEM&G8 | Фота з дэмы | Яшчэ фота

Відэа: 1 [2:33] 2 [1:08] 3 [0:20] 4 [0:09] 5 [6:26] 6 [6:10]