Настроить, Войти
Хроніка пратэстаў супраць "Вялікай васьмёркі"

Тут будуць друкавацца матар’ялы па пратэстах супраць “Вялікай васьмёркі”-2007.

Спасылкі на іншыя матар’ялы:

Демонстрация против G8, эксплуатации, войны и капитализма во время встречи министров иностранных дел в Потсдаме

Комментарии
  • автор qwerty, дата 2007-05-29 15:21, ссылка

    Асноўны аўтар ня я, мае дробныя дапаўненьні й набор. Напісана увечар 27 траўня.

    Каманда беларускай Індымедыі піша першы рэпартаж з пратэстаў супраць самміта В8 у Хайлігендаме. Спадзяемся, у нас атрымаецца й надалей зьмяшчаць зьвесткі з палёў.

    Мяжу прайшлі надзіва лёгка. Відаць памежнікі яшчэ не атрымалі каманду шманаць усіх людзей падазроннага выгляду, дый апраналіся мы “па гапаце”.

    Бэрлін сустрэў ня дужа ветліва – ужо на вакзале пабачылі багата “рабакопаў” – мянтоў у адмысловых камізэлях для боек з дэманстрантамі, у сяго-таго і дакумэнты праверылі. Але тыя, хто прыехаў на два дні раней, нічога такога ня бачылі.

    Наведваньне Кройцберга замяніла агляд славутасьцяў цэнтра. Былі ў знакамітым сквоце Кёпі (Köpi), нядаўна прададзеным з аўкцыёна, але яшчэ населенага панкамі. Жыхары Кёпі так проста не аддадуць: плянуюць дэманстрацыі ды іншыя віды супраціву. А пакуль у сквоце абсталяваны інфапункт для тых, хто мабілізаваўся на пратэсты.

    Другі інфапункт месьціцца ў Нью-Ёрку (New Yorck), у а…

    Просмотреть сообщение целиком

  • автор platzman, дата 2007-05-29 18:08, комментариев: 1, ссылка

    Інтернацыянальная каманда Растоцкага канвергенс-цэнтра (людзі зь Нямеччыны, Беларусі, Украіны, Расіі, Ізраіля) дэсантавалася у Гамбургу а 12-й. Дэманстрацыю плянавалася пачаць у 12:00, але, як заужды, адбылася замінка. Мы троху спазьніліся, але нічога не прапусьцілі. Павітаушыся са знаёмымі, якіх нечакана пабачылі на пляцы, падзівіліся на значкі, якімі барыжыу алдовы хіпан (ад atomstop да партрэта Чэ Гевары). Тут у мацюгальнік нешта сказалі. Мы падцягнуліся бліжэй. Часам прамоуцы казалі і па-ангельску, дык што-нішто было зразумела. Неузабаве мы зауважылі, што бліжэй падцягнуліся і мянты: сьвіньні узалі пляц з дэманстрантамі ў шчыльнае кола.

    Тут трэба зрабіць заўвагу пра нямецкіх паліцаяў. На дэманстрацыі яны апранаюць адмысловыя жылеты, накшталт пробкавых, даволі абъёмныя. Зьбіць чалавека, які нацягнуў такі жылет, амаль немагчыма. Ногі таксама цалкам закрываюцца. На галаве шлем, у руцэ – дубінка. Міжсобку мы іх называем рабакопамі.

    Праз колькі часу дэманстрацыя рушыла. Ішлі з пастая…

    Просмотреть сообщение целиком

  • автор гость, дата 2007-05-29 22:08, ссылка

    Спачатку пра тое, што бачыў сам, пасьля пра тое, што распавялі іншыя.

    Пасьля заканчэньня дэмы вырашыў пайсьці на Rote Flora – легендарны сквот, які цяперака выконвае функцыі Цэнтра Збору, бо быць гамбургу і не пабываць на “Флоры” – злачынаства. Пайшоў да будынка, ля якога быў плякат з надпісам Convergence Centre Rote Flora. Дабраўся да яго, зайшоў, а там нейкі кабак. Запытаў у нейкага алдовага панка-бамжа што знаходзіцца тут, і дзе флора. Аказалася, што тутака бясплатныя пакоі, а сама Флора за 3 км, і ён прапанаваў правесьці мяне туды. Па дарозе бачыў безьліч мянтоўскіх бусаў, у якіх сядзелі “рабакопы” – іх было вельмі, вельмі шмат.

    У Нямеччыне забаронена закрываць твар на дэме – ідучы на Флору бачыў, як нейкі хлопец – звычайны гоп – па прыколу закрыў твар швэдрам, на яго адразу гыркнулі мянты, звычайныя паставыя. Калі б ён адразу ня зьняў яго, дык адхапіў бы па поўнай.

    Ментавозы рухаліся ў бок Флоры, як пасьля высьветлілася.

    Ваколіцы Флоры – проста заябісь – у кожным бары, кабаку…

    Просмотреть сообщение целиком

  • автор гость, дата 2007-06-03 02:09, ссылка

    Сёньня 2 чэрвеня, і на сёньня былі заплянаваныя акцыіі ў двух гарадах: у Ростаку вялікая дэма, а ў Швэрыне дэма нацыстаў і контардэма антыфа. Сытуацыя са Швэрынам была незразумелая да апошняі хвіліны – як нацыдэму, так і контрдэму то забаранялі, то дазвалялі. Перад ад’ездам стала вядома, што абедзьве яны забароненыя. Сытуацыя на вакзале таксама не натхняла – замест абяцаных 400 чалавек на вакзале было кала 30, зь іх палова замежнікі. Але паехалі, заіцамі вядома ж. Па дарозе стала вядома, што ў Швэрыне заблакаваныя на вакзале недзе 200 антыфа, назёраў няма, усе прыпынкі заблякаваныя мянтамі, на пад’езьдзе ў горад затрыманы аўтобус антыфа. Даехалі, пабачылі мноства мянтоў, якія адразу акружылі нас, а таксама 8-10 на вакзале, як пасьля высьветлілася, болеі іх у гопадзе і не было. Трое з нашых выішлі ў горад – мянты выпускалі ў горад, але назад не пускалі. іх разам зь іншымі 200 антыфа затрымалі, перапісалі і адпусьцілі пазьнеі. А мы селі на цягнік да Вісмара. У суправаджэньні мянтоў дае…

    Просмотреть сообщение целиком