Сёньня 2 чэрвеня, і на сёньня былі заплянаваныя акцыіі ў двух гарадах: у Ростаку вялікая дэма, а ў Швэрыне дэма нацыстаў і контардэма антыфа. Сытуацыя са Швэрынам была незразумелая да апошняі хвіліны – як нацыдэму, так і контрдэму то забаранялі, то дазвалялі. Перад ад’ездам стала вядома, што абедзьве яны забароненыя. Сытуацыя на вакзале таксама не натхняла – замест абяцаных 400 чалавек на вакзале было кала 30, зь іх палова замежнікі. Але паехалі, заіцамі вядома ж. Па дарозе стала вядома, што ў Швэрыне заблакаваныя на вакзале недзе 200 антыфа, назёраў няма, усе прыпынкі заблякаваныя мянтамі, на пад’езьдзе ў горад затрыманы аўтобус антыфа. Даехалі, пабачылі мноства мянтоў, якія адразу акружылі нас, а таксама 8-10 на вакзале, як пасьля высьветлілася, болеі іх у гопадзе і не было. Трое з нашых выішлі ў горад – мянты выпускалі ў горад, але назад не пускалі. іх разам зь іншымі 200 антыфа затрымалі, перапісалі і адпусьцілі пазьнеі. А мы селі на цягнік да Вісмара. У суправаджэньні мянтоў даехалі да Вісмара – горада зь вельмі разьвітым нацы-рухам, мянтоў на вакзале было няшмат, і ўце яны “звычаіныя”, а не спэцназ, але прарывацца ня сталі. Пад суправаджэньнем мянтоў паехалі ў Ростак. Апошняе вядомае пра нацы, што на 41 аўтобусе яны ехалі на Ростак, але іх затрымалі мянты, таму 200 зь іх парулілі ў Бэрлін, дзе ладзілі несанкцыянаваную дэму, біліся зь мянтамі і амаль усе былі арыштаваныя.
Антыфа, 2 чэрвеня
Powered by Free Software, including
Ruby programming language,
PostgreSQL database.
Samizdat engine is free
software; you can distribute/modify it under the terms of the GNU
General Public License
version 3 or later.