Настроить, Войти
Дэманстрацыя супраць ASEM у Гамбургу 28 траўня 2007, панядзелак - уражаньні ўдзельніка
автор platzman, дата 2007-05-29 18:08, исходное сообщение, textile, комментариев: 1

Інтернацыянальная каманда Растоцкага канвергенс-цэнтра (людзі зь Нямеччыны, Беларусі, Украіны, Расіі, Ізраіля) дэсантавалася у Гамбургу а 12-й. Дэманстрацыю плянавалася пачаць у 12:00, але, як заужды, адбылася замінка. Мы троху спазьніліся, але нічога не прапусьцілі. Павітаушыся са знаёмымі, якіх нечакана пабачылі на пляцы, падзівіліся на значкі, якімі барыжыу алдовы хіпан (ад atomstop да партрэта Чэ Гевары). Тут у мацюгальнік нешта сказалі. Мы падцягнуліся бліжэй. Часам прамоуцы казалі і па-ангельску, дык што-нішто было зразумела. Неузабаве мы зауважылі, што бліжэй падцягнуліся і мянты: сьвіньні узалі пляц з дэманстрантамі ў шчыльнае кола.

Тут трэба зрабіць заўвагу пра нямецкіх паліцаяў. На дэманстрацыі яны апранаюць адмысловыя жылеты, накшталт пробкавых, даволі абъёмныя. Зьбіць чалавека, які нацягнуў такі жылет, амаль немагчыма. Ногі таксама цалкам закрываюцца. На галаве шлем, у руцэ – дубінка. Міжсобку мы іх называем рабакопамі.

Праз колькі часу дэманстрацыя рушыла. Ішлі з пастаяннымі затрымкамі. Дэма была цалкам ачэплена мянтамі па пэрымэтры. Ледзь не на кожным скрыжаваньні паліцыя спынялася і не давала ісьці далей. Часам падганялі вадамёты – гралі мускуламі.

У пачатку калёны ехала машына з гукаўзмацняльнікам. Кожнага разу, як мянты спынялі рух, адтуль гучала нешта накшталт: «Ізноў паліцыя ідзе на эскалацыю канфлікта. Але мы не паддаемся. Наш пратэст законны. Haut ab! Прэч з дарогі!»

Краявід ажыўлялі некалькі клоўнаў-бунтароў, камічная аркестра, якая складалася пераважна з барабаншчыкаў і касіла пад ваенную, чорны блок, музыка з машыны. Мясьціны былі жывапісныя: Рыпербан (Reeperbahn, знакаміты квартал чырвоных ліхтароў, дзе калісьці пачыналі каръеру «Бітлз») у раёне Санкт-Паулі і гавань. На беразе мора праходзілі квартал сквотаў.

Яшчэ з радасьцяў запомнілася, як нехта вывесіў з даху офіснага будынка транспарант «Bullen (мянты), пайшлі прэч з нашага горада!». Мы пазьней бачылі, як з таго дому выйшла купка людзей і растварылася ў горадзе. Недатыкальнасьць прыватнай уласнасьці часам аказваецца на руку – паліцаі нічога не маглі парабіць з аўтарамі банэру адразу, а пасьля ім было ўжо не да таго.

Дарэчы, мянты былі аб’ектамі кпінаў цягам усёй дэмкі. Любімым слоганам быў ужо згаданы «Haut ab!». Калі рабакопы беглі ўздоўж шэрагаў дэманстрантаў, ім наўздагон крычалі «Hop, hop, hop, Schweine im Galopp» („Опа, опа, опа, опа, сьвіньні бегаюць галопам“). Іншыя найбольш папулярныя слоганы:

Eins, zwei, drei, laßt die Leute frei! (Вызваліць палітзьняволеных!)

No nation, no border, fuck law and order!

No border, no nation, stop deportation!

BRD Bullenstaat! Wir haben Dich zum Kotzen satt! (Фэдэратыўная Нямеччына – паліцэйская дзяржава. Бляваць ад гэткага хочацца!)

Wir sind alle 129a! – Мы ўсе ходзім пад параграфам 129! (Гэты параграф у крымінальным заканадаўстве называе тэрарыстычнай амаль любую дзейнасьць.)

Нарэшце: A – anti – antikapitalista!

Імпрэза цягнулася чатыры гадзіны, але да канца маршрута мы так і не дайшлі. Чувак з машыны абвясьціў: “Мянты задзяўблі нас спыняць. Далей такім чарапашым тэмпам ісьці няма сэнсу. Наша права на мірны пратэст груба парушылі. Але мы яшчэ возьмем сваё!” Ціпа ўсё былі свабодны. Чорны блёк запусьціў дымавуху, каб зьняць зь сябе паліва і спакаваць у заплечнікі. Мы разышліся групкамі ў розныя бакі.

Частка пайшла глядзець горад. Ратуша была абкружаная кардонамі паліцыі. На кожным скрыжаваньні ў цэнтры было хаця б па адной паліцэйскай машыне. Мянтоў пасьцягвалі, мусіць, зь некалькіх рэгіёнаў. Мы, прыкінутыя па цывілу, спыталі на кардоне: “Вы не падкажаце, як знайсьці Hauptbahnhof (чыгуначны вакзал)?” – “А мы і самі не мясцовыя. Пацікаўцеся лепш у таксістаў”, – адказалі мянты.

Некаторыя немцы-дэманстранты паводзілі сябе пасьля дэма прыдуркавата. Мы бачылі невялікія групкі на палеве, якія дакалупваліся да мянтоў на кардоне: “Скажэце, як прайсьці ў ратушу?” Адну з такіх групаў абкружылі касманаўты. Рабяты зарадзілі крычалку пра буленштат. Чым справа скончылася, мы так і не даведаліся – баяліся спаліцца.

Што рабіла іншая частка калектыву, чытайце ў іншым рэпорце.

Комментарии