Пасьля заканчэньня дэмы вырашыў пайсьці на Rote Flora – легендарны сквот, які цяперака выконвае функцыі Цэнтра Збору, бо быць гамбургу і не пабываць на “Флоры” – злачынаства. Пайшоў да будынка, ля якога быў плякат з надпісам Convergence Centre Rote Flora. Дабраўся да яго, зайшоў, а там нейкі кабак. Запытаў у нейкага алдовага панка-бамжа што знаходзіцца тут, і дзе флора. Аказалася, што тутака бясплатныя пакоі, а сама Флора за 3 км, і ён прапанаваў правесьці мяне туды. Па дарозе бачыў безьліч мянтоўскіх бусаў, у якіх сядзелі “рабакопы” – іх было вельмі, вельмі шмат.
У Нямеччыне забаронена закрываць твар на дэме – ідучы на Флору бачыў, як нейкі хлопец – звычайны гоп – па прыколу закрыў твар швэдрам, на яго адразу гыркнулі мянты, звычайныя паставыя. Калі б ён адразу ня зьняў яго, дык адхапіў бы па поўнай.
Ментавозы рухаліся ў бок Флоры, як пасьля высьветлілася.
Ваколіцы Флоры – проста заябісь – у кожным бары, кабаку, кафэшцы (вэганскай, безумоўна) тусуюць амаль выключна панкі, антыфа, анархі – сотні чалавек! Усё ў графіці, ля Флоры усталяваны мэталічны плот, які перакрывае праезную частку. ЛяАбыйшоў Флору, зайшоў ва ўнутар, абыйшоў усе памяшканьні, апрача выключна жаночых, думай пайсьці ўжо да вакзалу.
Дапішу пасьля, нешта па клявішах не трапляю %)