Настроить, Войти
Дэманстрацыя ў Ростаку 2 чэрвеня

Са спазьненьнем на суткі, бо быў занадта стомлены, пішу пра дэму ў Ростаку.

Дэма пачыналася са збору ля вакзала. Наша група трапіла на яе перад самым “адчальваньнем” – калі прыехалі са Швэрыну, у гэты час прывакзальная плошча нагадвала сьметнік – настолькі была закіданая папяровым сьмецьцем лявацка-аттакаўцкага зьместу, але зусім не анархісцкага. Чорны блёк складаўся на гэты раз з двух блёкаў, аддзеленых адзін ад аднаго незразумелым кантынгентам.

У адрозьненьне ад Гамбургу, гэтым разам мянты не акружалі калёны – бо ў калёне было па розных падліках да 50 тысяч, а мянтоў толькі 16 тыс., таму былі выстаўленыя кардоны ў асобных важных месцах, а гэта прывяло да таго, што ў цэнтры горада было вынесена колькі вітрын, найхутчэй паліцэйскімі правакатарамі. Крычалкі праходзілі вяла, і ўвогуле, атмасфэра была млявая.

Спакойна дайшлі да порта, дзе мусіў адбыцца канцэрт. Не пасьпелі яшчэ толкам спыніцца, як мянты кінуліся расьсякаць чорны блёк на дзьве часткі, у адказ на гэта ў паліцыю паляцелі бутэлькі й каменьне. Метады супраціву паліцыі былі розныя: калі адбівалі іхныя напады каменьнем, а калі ўздымалі рукі ў гору, паказваючы бязбройнасьць і мірныя намеры, і цясьнілі масай, а пасля зноў шпурлялі камяні. Паліцыя ўжыла пярцовы аэразоль, дэмастранты перавярнулі пару машын, разьбіралі на камяні тратуар. У гэты час на сцэне гучалі прамовы, якія часам перапыняліся заклікамі не атакаваць мянтоў, што гучала абсурдна, бо менавіта мянты напалі на чорны блёк, а не наадварот.

Гэтая сутычка працягвалася каля 30 хвілін і спынілася. Удзельнікі сутычкі пачалі шукаць сваіх згубленых таварышаў, прыводзіць сябе ў парадак. Але праз 20 хвілін паліцыя атакавала зноў. Агулам было 4-5 паліцэйіскія атакі, увесь гэты час не спыняўся канцэрт і ўсялякія мудакі выбіралі на што лепей глядзець – ці то на сьпевакоў, ці то на бой. Падчас апошняй, самай працяглай, сутычкі мянты ўжылі сьлезацечны газ, чорнаблёкаўцы падпалілі некалкі машын. Аднойчы деманстрантам удалося адагнаць мянтоў даволі далёка, але ў гэты час прыбылі пажарныя машыны, з-за якіх блёк апынуўся падзелены на дзьве часткі, а потым прыбылі вадамёты, спачатку адзін, пасьля яшчэ два, пасьля шчэ пяць, і тры стаялі за рогам вуліцы. Вадой з дабаўленым сьлезацечным газам нарэшце разагналі бунтаўшчыкоў.

Узьнікае пытаньне навошта было паліцыі правакаваць деманстарантаў. Адказ відавочны – патрэбна была карцінка, якая б паказвала альтэрглабалістаў і анархістаў адмарозкамі, якія ўсё бессэнсоўна зьнішчаюць. На карысьць такой версіі гавораць і паводзіны паліцыі, якая ў асноўным дзейнічала невялікімі атрадамі, то атакуючы, то адступаючы. Яны адступілі нават пасьля таго, як некалькімі атрадамиі з трох бакоў акружылі ч.блёк. А часам яны дазвалялі акружыць сябе. І вадамёты маглі быць уведзены значна раней.

У выніку сутыкненьняў ад 17, паводле паліцыі, да 50, паводле Legal Team, чалавек затрыманыя, каля сотні мянтоў шпіталізаваныя.

Спасылкі:

Rostock: Tens of thousands protest against the G8

Комментарии
  • автор гость, дата 2007-06-04 03:12, ссылка

    Мянты не шпитализаваныя, а маюць пашкоджаньни. Малыя драпины уличваюцца.