У сеціва выкладзены фільм пра гісторыю беларускага самвыдату. Ён складаецца з 12 інтэрвію з зінаробамі розных часоў.
І хаця ў наступных відэа прэвалюе мінулы час, гэта не настальгічныя мемуары пра дні, калі неба было больш блакітным, піва таннейшым, а Беларусь называлі «краінай зінаробаў».
Сёння ў нас пра зіны кажуць амаль як пра мерцвякоў: альбо добра («так, былі выданні файныя... год 7 назад»), альбо ніяк («яны больш не актуальныя, так што пра іх казаць?»). Але насамрэч пагутарыць ёсць пра што, асабліва на інтэрнацыянальнай хвалі адраджэння інтарэсу да самвыдату.
Дык што гэта былі за часы, калі рэдкая беларуская вёска абыходзілася без свайго фанзіна? Што думаюць былыя і цяперашнія самвыдатчыкі пра сваю творчасць і зін-культуру ўвогуле? Якую ролю могуць мець зіны ў эпоху інтэрнэта?
З гэтымі пытаннямі мы звярнуліся да аўтараў 12 выданняў - выбарка з'яўляецца суб'ектыўнай і нават не прэтэндуе на ўсеахопнасць. Не знаходзіш відэа з улюбёным аўтарам? Здымі яго сам(а)!
Спампаваць 46…