автор jolimoisdemai, дата 2009-12-21 16:24
|
|
---|---|
  |
|
Што рабіць, калі кінатэатры запаланяць шэдэўры пра калядныя цуды, а душа прагне зомбі, крыху крыві і фільмаў з Джэлам Біяфрам у ролі сьвятара? |
|
Можна, канешне, пакорпацца ў торэнтах і зырыць потым усё з кампа, седзячы ў адзіноце на канапе. Але нашая вам карысьлівая парада: беларускі кінапаказ гдыньскага фэстывалю DIY фільмаў 26-27 сьнежня ў кнігарні "Ў" можа стаць някепскім лякарствам. Глядзіце самі: два дні вэганскага хорару і трэшу, крывавых анімацыйных мюзіклаў, падлеткавых драмаў, падарожных відэа + яшчэ ўсякага на 5 гадзінаў кожны дзень. СПАСЫЛКА НА АФІШУ (разам з раскладам фільмаў): http://farm3.static.flickr.com/2695/4202572161_18d6324c54_o.png (Што значыць каля трох тысяч? Вы можаце заплаціць тры тысячы за ўваход і не атрымаць кніжку, а можаце крыху дадаць (у межах 1 тысячы) і атрымаць чытво на выбар) Спампаваць афішу ў добрай якасьці можна тут: http://rghost.ru/732826 А ўпершныю адбылося ўсё сёлета, 10-11 ліпеня ў горадзе Гдыня, за высокім плотам у некалькіх сотнях мэтраў ад мора. Арганізатары сьцьвярджаюць, што гэта першы кінафэстываль у Польшчы, які кладзе на ўсе клішэ і сувязі зь «вялікім кіно». DIY FILM FEST – месца ў прасторы і часе, дзе кіна-энтузіясты з усяго сьвету могуць паказаць свае творы, а кінаманы - глядзець фільмы, не абцяжараныя ціскам камэрцыйнага посьпеху і лапамі прадусара, прагай славы і бабла. Пасьля цемры кіназалі гледачоў чакалі сьпякотныя, поўныя поту, танцаў і духу сапраўднага DIY ночы з гуртамі з Польшчы, Ізраілю, Францыі, Латвіі, Англіі, ЗША. Пра тое, як яно было, вы можаце даведацца тут: www.myspace.com/diyfilmfest Асобнае месца ў кінапаказе займае рэтрапэрспэктыва фільмаў Сары Якабсан – знакавай постаці для незалежнага кінематографа, якая ўваходзіць у ТОП-15 Indie filmmakers па вэрсіі часопісу Veriete. Яна памерла ў 2004 годзе ад раку, але і пасьля сьмерці Сары ейная маці працягвае займацца diy-кінадыстрыбуцыяй Station Wagon Productions. Да таго ж, разам зь сябрамі дачкі і The Free History Project Рут Якабсан заснавала фонд, які штогод выдаткоўвае пэўную колькасьць грошай адной ці некалькім маладым аўтаркам, якія прытрымліваюцца такіх самых прынцыпаў, што і Сара: стварэньне фільмаў у адпаведнасьці з DIY-этыкай, радыкальная крытыка сацыяльных праблемаў і глыбокае пачуцьцё андэграўнду. Адначасова з адкрыцьцём фэстывалю распачаўся і прыём відэа на наступную эдышн фэсту, што адбудзецца ў 2010 годзе. Да таго ж, кожны дасланы фільм прыме ўдзел у конкурснай праграме на «Прыз Гледачоў Сары Якабсан» і будзе агледжаны ў DIY FILM ZINE. Карацей, вы ўжо ведаеце, чым будзеце займацца 26 і 27 сьнежня? |
  |
  |
|
Для даведак: yesfuture [at] gmail.com |
Можна, канешне, пакорпацца ў торэнтах і зырыць потым усё з кампа, седзячы ў адзіноце на канапе. Але нашая вам карысьлівая парада: беларускі кінапаказ гдыньскага фэстывалю DIY фільмаў 26-27 сьнежня ў кнігарні “Ў” можа стаць някепскім лякарствам. Глядзіце самі: два дні вэганскага хорару і трэшу, крывавых анімацыйных мюзіклаў, падлеткавых драмаў, падарожных відэа + яшчэ ўсякага на 5 гадзінаў кожны дзень. СПАСЫЛКА НА АФІШУ (разам з раскладам фільмаў): http://farm3.static.flickr.com/2695/4202572161_18d6324c54_o.png (Што значыць каля трох тысяч? Вы можаце заплаціць тры тысячы за ўваход і не атрымаць кніжку, а можаце крыху дадаць (у межах 1 тысячы) і атрымаць чытво на выбар) Спампаваць афішу ў добрай якасьці можна тут: http://rghost.ru/732826 А ўпершныю адбылося ўсё сёлета, 10-11 ліпеня ў горадзе Гдыня, за высокім плотам у некалькіх сотнях мэтраў ад мора. Арганізатары сьцьвярджаюць, што гэта першы кінафэстываль у Польшчы, які кладзе на ўсе клішэ і сувязі зь «вялікім кіно». DIY FILM FEST – месца ў прасторы і часе, дзе кіна-энтузіясты з усяго сьвету могуць паказаць свае творы, а кінаманы – глядзець фільмы, не абцяжараныя ціскам камэрцыйнага посьпеху і лапамі прадусара, прагай славы і бабла. Пасьля цемры кіназалі гледачоў чакалі сьпякотныя, поўныя поту, танцаў і духу сапраўднага DIY ночы з гуртамі з Польшчы, Ізраілю, Францыі, Латвіі, Англіі, ЗША. Пра тое, як яно было, вы можаце даведацца тут: www.myspace.com/diyfilmfest Асобнае месца ў кінапаказе займае рэтрапэрспэктыва фільмаў Сары Якабсан – знакавай постаці для незалежнага кінематографа, якая ўваходзіць у ТОП-15 Indie filmmakers па вэрсіі часопісу Veriete. Яна памерла ў 2004 годзе ад раку, але і пасьля сьмерці Сары ейная маці працягвае займацца diy-кінадыстрыбуцыяй Station Wagon Productions. Да таго ж, разам зь сябрамі дачкі і The Free History Project Рут Якабсан заснавала фонд, які штогод выдаткоўвае пэўную колькасьць грошай адной ці некалькім маладым аўтаркам, якія прытрымліваюцца такіх самых прынцыпаў, што і Сара: стварэньне фільмаў у адпаведнасьці з DIY-этыкай, радыкальная крытыка сацыяльных праблемаў і глыбокае пачуцьцё андэграўнду. Адначасова з адкрыцьцём фэстывалю распачаўся і прыём відэа на наступную эдышн фэсту, што адбудзецца ў 2010 годзе. Да таго ж, кожны дасланы фільм прыме ўдзел у конкурснай праграме на «Прыз Гледачоў Сары Якабсан» і будзе агледжаны ў DIY FILM ZINE. Карацей, вы ўжо ведаеце, чым будзеце займацца 26 і 27 сьнежня? Для даведак: yesfuture [at] gmail.com |