Настроить, Войти
Сообщение / Справу пра напад на амбасаду Расеі перакваліфікавалі / Изменения

Сем чалавек затрыманы ў рамках крымінальнай справы, якая заведзена паводле артыкулу “падпал”, — заявіў начальнік прэсавай службы менскай міліцыі Аляксандар Ластоўскі.

Раней прадстаўнікі МУС казалі, што крымінальная справа заведзена паводле артыкулу "хуліганства.

Раней прадстаўнікі МУС казалі, што крымінальная справа заведзена паводле артыкулу “хуліганства”.

Паводле Крымінальнага кодэксу Беларусі, максымальнае пакараньне за хуліганства — 3 гады пазбаўленьня волі. За падпал — да васьмі гадоў зьняволеньня.

3 верасьня супрацоўнікі сілавых структураў затрымалі сем актывістаў анархісцкага руху па справе аб выбуху каля расейскай амбасады.

Імёны затрыманых:

  • Ігар Багачак
  • Валерыя Хоціна
  • Сяргей Сьлюсар
  • Мікалай Дзядок
  • Аляксей Жынгероўcкі
  • Аляксандар Францкевіч
  • Антон Лапцёнак

Усе затрыманыя знаходзяцца ў турме на вуліцы Акрэсьціна.

Максымальны тэрмін затрыманьня без прад’яўленьня абвінавачваньня ў Беларусі складае 72 гадзіны. Пракурор можа падоўжыць гэты тэрмін да 10 сутак — паведамляе БелаПАН.

Інцыдэнт ля расейскай амбасады ў Менску адбыўся ўвечары 30 жніўня.

Невядомыя кінулі на тэрыторыю амбасады бутэльку з запальнай сумесьсю. У выніку згарэла машына дыпляматычнага прадстаўніцтва.

2 верасьня ў Інтэрнэце зьявілася заява ад імя раней невядомай анархісцкай суполкі “Сябры свабоды”. Аўтары звароту ўзялі на сябе адказнасьць за напад на амбасаду Расеі і патлумачылі, што акцыя праведзенае на знак падтрымкі абаронцаў Хімкінскага лесу, што пад Масквой.

Радыё Свабода