Настроить, Войти
Сообщение / Затрыманы яшчэ адзін “хуліган” – архітэктар Новікаў / Изменения

У Менску 27 кастрычніка быў затрыманы архітэктар Антон Новікаў. Пакуль вядома, што маладога чалавека зьмясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна на трое сутак. Напярэдадні ён атрымаў позву на допыт у якасьці сьведкі, аднак допыт завяршыўся арыштам. Яго падазраюць у нападзе на банкамат вясной гэтага году.

Раней Антона Новікава неаднаразова выклікалі на допыты па справе нападу на расійскую амбасаду і іншых эпізодах, па якіх абвінавачваюць прадстаўнікоў анархісцкіх рухаў (двойчы ў ГУУС і адзін раз у КДБ). Характэрна, што гэтак жа як і ў справе жыхара Бабруйска Павал Чарнышэнка, якога затрымлівалі ў сувязі з нападам на будынак КДБ у Бабруйску ў ноч з 16 на 17 кастрычніка, Новікаў не мае аніякага дачыненьня да анархісцкага руху, акрамя некаторых стасункаў з аматарамі музыкі.

Крыніца:http://spring96.org/be/news/36905

Крыніца: http://spring96.org/be/news/36905