Настроить, Войти
Сообщение / СУД НАД АЛЯКСЕЕМ САРНОВЫМ АДКЛАДЗЕНЫ / Изменения

Сёньня ў судзе Ленінскага раёну Горадні пачаўся судовы працэс над Аляксеем Сарновым, які 17 сьнежня мінулага году напісаў на сьцяне дому “Верните льготы”. Яго затрымалі міліцыянты, склалі пратакол. Аляксея судзяць паводле першай часткі артыкулу 339 Крымінальнага кодэксу —“за хуліганства”. Гэты артыкул прадугледжвае штраф, арышт або зьняволеньне да трох гадоў. У сувязі з тым, што сёньня на суд не зьявіўся пацярпелы(уладальнік будынку, на якім нанесены надпіс), працэс адкладзены да 26 сакавіка.