Важна называць рэчы сваімі імёнамі і не займацца непатрэбным пераліваньнем з пустога ў парожняе. Называючы сыстэмы сапраўднымі імёнамі, можна рабіць палітычна рэлевантныя высновы. Якую палітычную сыстэму стварыў Уладзімер Пуцін у Расеі? У Крамлі надаюць перавагу тэрміну «кіраваная дэмакратыя»; большасьць аглядальнікаў называюць яе аўтарытарнаю. Знайшлося нават колькі сьмельчакоў, якія прапанавалі тэрмін «фашызм» як найбольш адпаведны.
Трэба выбраць адпаведнае азначэньне. Калі Расея сапраўды дэмакратычная краіна, то, найбольш верагодна, пэрыяд пагаршэньня адносінаў Расеі з Захадам скора міне, бо супольныя каштоўнасьці і пэрспэктывы з часам выйдуць на першы плян. Але калі Расея, наадварот, сапраўды аўтарытарная ці нават фашысцкая, тады сьвету…