21 сакавіка адзначаецца сусьветны Дзень барацьбы з расызмам. "Колер і форма ня важныя!"- пад такім дэвізам пройдзе акцыя Беларускага Хэльсінскага Камітэту, закліканая прыцягнуць увагу беларусаў да праблемаў расавай дыскрымінацыі ва ўсім сьвеце.
Акцыя пачнецца ў поўдзень на падворку БДУ. Людзям будзе прапанавана намаляваць на кавалках тканіны што-небудзь сымбалізуючае іх стаўленьне да расызму. Затым асобныя кавалкі злучаць паміж сабой і пакладуць гэтае палотнішча ля цэнтральнага ўваходу ў будынак чыгуначнага вакзалу. Вакзал выбраны як сымбаль: менавіта сюды, часьцей за ўсё, трапляюць іншаземцы, якія прыехалі вучыцца альбо жыць у Беларусь. Цягам усёй акцыі мінакам будуць раздавацца інфармацыйныя буклеты.
У 2006 годзе гэнэральны сакратар ААН у звароце, прысьвечаным Дню барацьбы з расізмам, заявіў: посьпех у барацьбе супраць расавай дыскрымінацыі залежыць ад звычайных грамадзянаў:"наколькі яны будуць выступаць супраць нецярпімасьці, настолькі ня будуць мірыцца з дыскрымінацыйнымі актамі ў сваім паўсядзённым жыцьці."
Нагадаем, гэты Дзень быў абвешчаны Гэнэральнай асамблеяй ААН у 1966 годзе. Дата выбрана ў памяць ахвяраў трагічных падзеяў у ПАР: менавіта ў гэты дзень у 1960 годзе пад час мірнай дэманстрацыі супраць законаў рэжыму апартэіда аб абавязковай пашпартызацыі афрыканцаў, паліцыяй было забіта 69 чалавек.