У Горадні на 35 базавых адзінак (1 мільён 225 тысяч рублёў) аштрафавалі Аляксея Сарнова, які 17 сьнежня мінулага году напісаў на сьцяне “Вярніце льготы”.
Сёньня судзьдзя Ленінскага раённага суду Горадні Дзьмітры Кобрынец палічыў, што гэта было зроблена А.Сарновым з хуліганскіх меркаваньняў, і аштрафаваў яго.