Сёньня адбыўся суд. Вынікі: Юра Т., Андрэй Д. 7 сутак паводле 156, 166 Ак, Аксана С. — 15 сутак паводле 156, 166, 167 частка 1 з пазнакай 10).
Першым судзілі Юру. Ён адзін з той тройкі, за якой ганяліся акабы на дзявятцы. Схапілі толькі яго, таму ў нас і была трохі незразумелая інфа наконт таго ці ўзялі іх. Відэакамэры ў яго не было, таму потым мянты на працягу некалькіх гадзін лавілі на вуліцы пацаноў, якія былі падобныя на апісаньне Б-ка і звозілі іх ў мянтоўку на апазнаньне. Але падчас вінта Юра проста стаяў, і адзінае, што потым можна было яму прышыць — уцёкі ад мянтоў, за што ён ужо адседзеў двое сутак. Таму меркавалі, што яго адпусьцяць, але, пэўна, была ўстаноўка пасадзіць усіх.
Потым была чарга Андрэя. Ён, калі вінцілі Аксану, спрабаваў высьветліць, хто яны такія, каб яны прад'явілі дакумэнты, аля мянты толькі адштурхнулі яго. Ён апынуўся за машынай, і калі мянты крануліся, машына ўдарыла яго па нагах і ён сеў на багажнік. Судзілішча адбывалася па тым жа сцэнары - паказаньні сьведак былі заслуханыя для прыліку. Галоўнае - што сказалі мянты. І ня важна, што мусары на машыне падрэзалі яго, я ня ён сам сеў на багажнік, каб перашкодзіць ад'езду машыны. Ня важна, што парвалі яму куртку, і нават у мянтоўскіх пратаколах дзьве розныя вэрсіі, як ён нібыта сам парваў яе. Ня важна, што яму маёр яфіменка ставіў нагу на галаву са словамі «мы паліцыя, у штатах бы цябе ўжо застрэлілі» і цягнуў за валасы ў машыну. Судзьдзя (прозьвішча яе ўдакладню) адхіліла хадайніцтва прагледзець відэа мянтоў, зразумела чаму — там выдатна бачна, што ўсё адбывалася зусім ня так, як сьцьвярджалі самі мянты.