Спачатку пра тое, што бачыў сам, пасьля пра тое, што распавялі іншыя.
Пасьля заканчэньня дэмы вырашыў пайсьці на Rote Flora – легендарны сквот, які цяперака выконвае функцыі Цэнтра Збору, бо быць гамбургу і не пабываць на “Флоры” – злачынаства. Пайшоў да будынка, ля якога быў плякат з надпісам Convergence Centre Rote Flora. Дабраўся да яго, зайшоў, а там нейкі кабак. Запытаў у нейкага алдовага панка-бамжа што знаходзіцца тут, і дзе флора. Аказалася, што тутака бясплатныя пакоі, а сама Флора за 3 км, і ён прапанаваў правесьці мяне туды. Па дарозе бачыў безьліч мянтоўскіх бусаў, у якіх сядзелі “рабакопы” – іх было вельмі, вельмі шмат.
У Нямеччыне забаронена закрываць твар на дэме – ідучы на Флору бачыў, як нейкі хлопец – звычайны гоп – па прыколу закрыў твар швэдрам, на яго адразу гыркнулі мянты, звычайныя паставыя. Калі б ён адразу ня зьняў яго, дык адхапіў бы па поўнай.
Ментавозы рухаліся ў бок Флоры, як пасьля высьветлілася.
Ваколіцы Флоры – проста заябісь – у кожным бары, кабаку, кафэшцы (вэганскай, безумоўна) тусуюць амаль выключна панкі, антыфа, анархі – сотні чалавек! Усё ў графіці, ля Флоры усталяваны мэталічны плот, які перакрывае праезную частку. Ля сквота панкі зьбіраюць каменьне ў плясмасавыя “вываркі” – мабыць рыхтуюцца да мянтоўскай атакі.
Абыйшоў Флору, зайшоў ва ўнутар, абыйшоў усе памяшканьні, апрача выключна жаночых, думай пайсьці ўжо да вакзалу, але бачу – усе бягуць ваўнутар, “пізьдзец – думаю – акабы”. Замкнулі дзьверы, мянты акружылі Флору, з бакоў няшчыльна, але ня скіпнеш. Пытаюся ў прысутных, ці блякавалі Флору мянты за гэты час, як яна функцыянуе як цэнтар збору. “Увогуле неаднойчы, але за час працы цэнтрам – першы раз”. Разумею, што штурму ня будзе, бо ані электрычнасьць, ані сеціва не адлучаны, ніхто гранатаў з газам у вокны не закідвае. Зьдзіўляюць паводзіны немцаў – паводзяць сябе так, нібы нічога не адбываецца: сядзяць у нэце, гатуюць пайку, размаўляюць ненапружана – мабыць прывыклі да такога. Сяджу ў памяшканьні на 2-м паверсе, паглядаю ў вакно на мянтоў – тыя на расслабоне гутараць між сабою, слухаю радыё – кажуць, што гэта была самая экстрэмальная мірная дэма за апошнія гады – ніколі не было столькі мянтоў, на вуліцах хапун, вядучы кажа, што мянты паводзяць сябе як у анэкдоце: падыходзяць, пытаюцца ці быў на дэме, калі кажаш, што быў, то затрымліваюць. З розных бакоў чутныя сырэны.
Бачу індымэдыйшчыка, зь якім ехалі з Ростака, ён пытаецца, ці еду я назад, ці застаюся, яны маюць калектыўны білет. “Паеду – кажу, але як выбрацца?” Ён кажа, што дзьверы ўжо адчыненыя, і можна выйсьці. Але нельга вярнуцца. Спускаюся зь ім, бачу яшчэ нашых – і беларусаў (іх расповяд ніжэй), і немцаў.
Выходзім з Флоры, ідзем на вакзал. Праходзім кардон, але мянты нават не правяраюць дакумэнты. Ідучы, бачым шмат дзе мянтоўскія атрады. На вакзале сустракаем усіх астатніх, едзем у Ростак.