Ігар Аліневіч ніводнага разу не званіў дамоў з Наваполацкай калёніі. Мікалая Дзядка пакаралі за парушэньне дысцыпліны пасьля адмовы падпісаць прашэньне аб памілаваньні. Аляксандар Францкевіч так і не атрымаў працы ў Івацэвіцкай калёніі “Ваўчыныя норы”. Яўген Васьковіч больш як 5 разоў сядзеў у карцэры.
У беларускіх турмах утрымліваюць 6 актывістаў анархісцкага руху, асуджаных за напады на афіцыйныя будынкі з палітычных матываў. Ігар Аліневіч, Аляксандар Францкевіч і Мікалай Дзядок сядзяць у турмах паводле прысуду, вынесенага Заводзкім судом Менску. У гэтым судзе разглядалася справа аб нападзе на амбасаду Расеі, акцыі пратэсту каля Міністэрства абароны і нападзе на ізалятар на Акрэсьціна. Яшчэ тры актывісты пакараныя на 7 гадоў кожны за напад на будынак КДБ у Бабруйску. Гэта Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка і Павал Сырамолатаў. Як яны адбываюць пакараньне?
Ігар Аліневіч, які атрымаў найбольшы тэрмін — 8 гадоў, адбывае яго ў Наваполацкай калёніі. Аліневіча дакладна…