У бягучым годзе пратэсты супраць транспартаваньня ядзернага сьмецьця і пабудовы “канчатковага сховішча” ў Гарлебене набралі новую сілу на фоне актывізацыі атамнага лобі.
У гэтым годзе адбылося шмат усялякай весялухі: прэзентацыі новай кнігі пра 31 год антыатамных пратэстаў вакол Гарлебена і пасьпяховыя акцыі “рэйкавай вайны” (псаваньне рэек і абсталяваньня, прыкоўваньне актывістаў да чыгункі), прэс-канферэнцыі ў сталіцах і дэманстрацыі ў мястэчках, праз якія ішоў транспарт.
Незаконны прэвентыўны арышт французскай актывісткі, якая вельмі любіць караскацца па індустрыяльных канструкцыях. Невядомыя спалілі некалькі аўтамабіляў кампаніі Vattenfall, зьвязанай з перавозкай адкідаў. Актывісты Greenpeace памералі ўзровень радыяцыі, які сыходзіць ад вагонаў з адкідамі – прынамсі ў 200 разоў вышэй за норму, прыбор зашкаліў!
У Гарлебене адбылася самая вялікая дэманстрацыя за ўсе гады пратэстаў: 16000 чалавек і 400 трактароў. А народная кухня ўжо н…