На франтах сусветнага супраціву

УКРАІНА

Ноччу 13 красавіка адбыўся бунт у СІЗА г. Луцку. Вязні грукалі ў дзверы камер, выкідвалі з іх асабістыя рэчы, вылівалі вады, падпальвалі матрацы, ламалі мэблю. Па словах брата аднаго з вязняў, супрацоўнікі ізалятара вымаюць прадукты з перадач арыштантаў, вымагаюць хабары за спатканні і парушаюць права вязняў на прагулку. 26 арыштантаў парэзалі сабе вены аконным шклом. Трое адправіліся ў лякарні за лячэннем.

У адказ карнікі палівалі асуджаных з брандспойтаў.

Кажа адзін з вязняў: «… Людзі пішуць скаргі, але з СІЗА яны не выходзяць. Нумары адпраўкі прыносяць фіктыўныя – нібыта ліст выйшаў, а насамрэч ён не выйшаў».

Як паведамілі ў прэс-службе пракуратуры вобласці, па факту масавых беспарадкаў узбуджаная крымінальнай справа.

 

ФІНЛЯНДЫЯ

Ноччу 11 красавіка ў горадзе Тамперэ, Фінляндыя ў фасад заводу малочнай кампаніі Валіо была кінутая «фарбавая бомба». Гэтая акцыя прысвячаецца Вальтэру Бонду, актывісту ФВЖ (Фронта Вызвалення Жывёл), які быў арыштаваны ў 2010 годзе за падпал скуранога заводу і прысуджаны да 12 гадоў і 3 месяцаў зняволення.,

12 красавіка анарха-эколагі заблакавалі трасу ў знак пратэсту супраць будаўніцтва АЭС у г. Пухяёкі. Зранку траса была заблакаваная: на ёй паставілі танны аўтамабіль з пакрышкамі ўнутры, які быў падпалены. Паплечнікі таксама шлюць гэтай акцыяй сваё прывітанне змагарам за Хамбахскі лес (Германія).

 

ФРАНЦЫЯ

16 красавіка ў Парыжы ізноў выбухнулі сутыкненні. Пасля боек з карнікамі былі арыштаваныя 22 чалавекі. 4 супрацоўнікі рэпрэсіўных служб атрымалі раненні.

Улады дазваляюць пратэстоўцам знаходзіцца на Плошчы Рэспублікі толькі да 1.00 ночы. Аднак каля 2.00 каля сотні маладзёнаў сабралі смецце ў сметнікі і падпалілі іх. Ментоў, якія пыталіся захапіць плошчу, закідалі камянямі і бутэлькамі, але пасля боек да раніцы спецназ заняў плошчу. Акрамя таго, пратэстоўцы разграмілі два банкаўскіх аддзялення і будаўнічую пляцоўку.

 

ГРЭЦЫЯ

14 красавіка ў горадзе Яніна людзі акупавалі гарадскую адміністрацыю горада Яніна ў знак салідарнасці з уцекачамі і тымі, хто быў арыштаваны падчас мірнага пратэсту на вуліцы Эгнація у той жа дзень.

Відэа:


КУРДЫСТАН

Актыўныя баявыя дзеянні ішлі ў горадзе Шырнак.

14 красавіка паведамлялася аб знішчэнні 23 удзельнікаў турэцкіх узброеных сіл атрадамі YPS – узброенымі байцами рэвалюцыйнага самакіравання Турэцкага Курдыстана. Жорсткія сутыкненні адбыліся ў розных раёнах гораду. Байцы супраціўлення паведамляюць, што турэцкая армія выкарыстоўвае агнямёты, якія выкідваюць агонь на адлегласць да 20 метраў.

17 красавіка паведамлялася што байцы YPS (Грамадзянскіх атрадаў самаабароны) ўзарвалі тры будынкі, у выніку чаго пад заваламі апынулася 40 турэцкіх салдат. Будынкі былі ўзарваныя адначасова з чатырох бакоў, у выніку чаго загінула не менш 20 турэцкіх карнікаў.

Шэраг спецназаўцаў паспрабавалі пранікнуць у мясцовасць, якая кантралюецца курдамі, каб забраць целы забітых, але былі атакаваныя рэвалюцыянерамі. У выніку 11 карнікаў турэцкай арміі было забіта, знішчаныя 2 браніраваныя бульдозеры і адзін браніраваны аўтамабіль.

Нагадаем, у Турэцкім Курдыстане (на паўночным усходзе Турцыі) ідзе грамадзянская вайна паміж рэвалюцыянерамі ППК, якія аб’явілі ў мясцовасці, населенай курдамі, рэвалюцыйнае самакіраванне, і турэцкай арміяй, якая па загаду дзяржавы праводзіць жорсткія зачысткі мяцежных гарадоў (Шырнак, Дыярбакыр, Юкескова і іншыя), у выніку якіх гінуць сотні мірных жыхароў.
Падрабязней аб гэтай тэме:
http://www.nihilist.li/2016/03/25/idet-grazhdanskaya-vojna-a-mir-molchit/

http://hevale.nihilist.li/2016/02/antropolog-michiganskogo-universiteta-gejdar-daridzhi-zdes-sozdaetsya-antikapitalisticheskij-obraz-zhizni

 

ЗША

Пітсбург, штат Пенсільванія. 11 красавіка ініцыятыўная група кандыдата ў прэзідэнты Дональда Трампа (ультраправага папуліста) анансавала два адначасовыя мерапрыемствы ў Пітсбургу. Мясцовыя праціўнікі Трампа (студэнты, анты-расісты, сацыялісты) адразу пачалі арганізоўвацца каб супрацьстаяць гэтаму і заклікалі прыходзіць на шэсце пратэсту.

Анархісты і аўтаномныя антыфашысты ад самога пачатку вырашылі ўступіць у сілавую канфрантацыю з Трампам і ягонымі прыхільнікамі і сканцэнтравалі сваю ўвагу вакол галоўнага шэсця Трампа ў цэнтры Пітсбургу. Група антыфашыстаў з чорнымі сцягамі і сцягамі Антыфашысцкага дзеяння падышла да натоўпу прыхільнікаў Трампа, раскідала іхнія барыкады і прайшла да ўваходу ў будынак. Частка антыфа-дэманстрантаў заблакавала дарогі, астатнія – рушыла за імі ў «праём» у варожых шэрагах.. Паміж антыфа і правымі адразу ўспыхнула сілавая канфрантацыя: правых пачалі біць і заліваць перцовым газам. Пасля адыходу антыфашысты падышлі да будынку, ля якога стаялі прыхільнікі Трампа і напалі зноў. Гэта цягнулася недзе гадзіну, пакуль паліцыя не перанакіравала шэсце Трампа ў іншае месца. Была затрыманая некалькі людзей, якія не мелі дачынення да бойкі.


КАНАДА

Зранку 12 красавіка невядомыя сабатавалі лесапагрузчык каля горада Мішн, нездалёк ад Ванкувера. Замок, які вядзе да стаянкі пагрузчыкаў, быў зламаны. Пагрузчык запусцілі, на яго панэль кіравання паклалі камень, у выніку чаго ён зрушыўся і перакуліўся.

Кампанія-ўладальнік адзначыла, што сапсаванне машыны ёй «дорага каштавала».

СІРЫЯ

13 красавіка паведамлялася што ў Алеппа працягваюцца атакі ісламістаў на раён Шэйх Масуд, які ўтрымліваецца YPG. Пасля артылерыйскай падтрыхтоўкі групы джыхадзістаў паспрабавалі пранікнуць у мясцовасць, якую кантралюе курдская самаабарона. Падчас жорсткіх сутыкненняў атака была адбітая, не менш за 11 баевікоў забітыя.

Крыніцы:
https://insurrectionnewsworldwide.wordpress.com/
http://vk.com/club22093079
http://kurdishdailynews.org
https://www.facebook.com/blackrainboworg
http://325.nostate.net/
http://actforfree.nostate.net/
https://itsgoingdown.org/
https://www.facebook.com/blackrainboworg/

З першых дзён існавання чалавечай цывілізацыі ішла, не спыняючыся ні на секунду, вайна паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, рабамі і гаспадарамі, эксплуатуемымі і эксплуататарамі. Гэтая вайна – стрыжань чалавечай цывілізацыі. Барацьба волі супраць рабства, праўды супраць хлусні, дабра супраць зла.
Гэта – класавая вайна. Яе фронт пралягае ў кожным горадзе гэтай планеты, на кожнай вуліцы, і ў свядомасці кожнага з нас. Ад яе выніку залежыць, якім будзе нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей.

Зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на нашым сайце штотыдзень у аўторак.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.