Заснаваны на рэальных падзеях фільм “Калонія Дігнідад” распавядае пра Чылі напачатку дыктатуры Піначэта. Нямецкі фотажурналіст Даніэль схоплены паліцыяй падчас вулічнай аблавы і пасля неймаверных пытак тайна вывезены ў авеяную таямніцамі калонію “Дігнідад”. Паселішча, якое афіцыйна пазіцыянуецца як дабрачынная камуна, насамрэч з’яўляецца заснаванай уцекачамі з Трецяга Рэйха рэлігійнай сектай. Дзеўчына Даніэля, адважная сцюардэса Лена, самааддана выпраўляецца на пошукі свайго каханага. Пад відам добраахвотніцы яна трапляе на пільна ахоўваемую тэрыторыю калоніі, дзе яе чакаюць жахлівыя выпрабаванні…
У фільме яскрава адлюстравана выкарыстанне лідэрам калоніі Паулем Шэферам ідэалагічнага “кактэлю” з рэлігіі і гвалту дзеля падаўлення волі пасяленцаў. Адметна і тое, што дзяржава доўгі час выкрывала бясчынствы Пауля Шэфера (быў арыштаваны толькі ў 2005 годзе) і падтрымлівала існаванне калоніі юрыдычнымі ільготамі (былі скасаваны толькі ў 1991 годзе), бо паселішча было ня толькі схаванаю турмой для палітычных вязняў, а яшчэ і палігонам для выпрабавання новай зброі на людзях. Гэты гістарычны прыклад дэманструе нам, што пакуль людзі самі не пачнуць змагацца за сваю, свабоду ні праваабарончыя арганізацыі, ні міжнародная дыпламатыя не могуць гарантаваць ім абарону ад выгадных дзяржаве рабаўладальніцкіх калоній.
Паглядзець фільм можна тут: