На франтах сусветнага супраціву

УКРАІНА

У Кіеве анархісты падпалілі аддзяленне дзяржаўнага “Ощадбанку”, кінуўшы ў шыбы тры кактэйлі молатава. Банкі – форма арганізаванага дзяржавай рабаўніцтва і сімвал капіталістычнага грамадства. Адказнасць за акцыю ўзяла на сябе група “Нашчадкі Аўгуста Спіса”.

 

ФРАНЦЫЯ

25 красавіка ўвечары успыхнулі сутыкненні перад знакамітым парыжскім тэатрам «Одеон», які ў 1968 годзе быў цэнтрам і сімвалам «майскай рэвалюцыі». Напярэдадні будынак быў захоплены працаўнікамі-кантрактнікамі ў мэтах аказання ціску па пытанню страхавання па беспрацоўі. На наступны дзень каля 1000 дэманстрантаў сабраліся на плошчы перад тэатрам каб выразіць сваю падтрымку працоўным. Сход быў разагнаны карнікамі з прымяненнем слезацечнага газу.
У самым будынку ў гэты час шлі перамовы з чыноўнікамі. Працоўных тэатра туды не пускалі.

«Міністр культуры не можа заявіць, што ён падтрымлівае працоўных па кантракце і пасылаць спецназ, не пускаючы ў тэатр нашую генеральную асамблею» — заявіў у мегафон з тэрасы тэатра прадстаўнік аб’яднання працоўных.

009

 

26 красавіка у Працоўнымі тэатральнай сферы і актывістамі руху Nuit Debout (Ночное стояние) былі адмененыя спектаклі ў тэатрах «Одеон» і «Тэатр франсэ», запланаваныя на аўторак. Гэта стала адказам на разгон спецназам акцыі пратэсту каля тэатру «Одеон» за дзень да таго. Каардынацыйны савет кантрактных і прэкарызаваных працоўных (СІР) заявіў аб сваім намеры працягваць захоп тэрасы тэатра «Одеон» да таго часу пакуль не працягнуцца перамовы. Захоп тэатра «Камеді франсэ» ажыццяўляўся у знак пратэсту супраць паліцэйскага гвалту.

У гарадах правінцыі ў гэты дзень было захоплена яшчэ 7 нацыянальных тэатраў.

28 красавіка

У Францыі затрымана больш за 100 удзельнікаў сутыкненняў з паліцыяй. У выніку бунтаў моладзі на дэманстрацыі супраць рэформы працоўнага заканадаўства пацярпела 24 карніка, у тым ліку 3 – сур’ёзна. У Парыжы для разгону дэманстрантаў быў ужыты слезацечны газ. Баі працягваліся ўсю ноч, і спыніць акцыю паліцыянты змаглі толькі зранку ў пятніцу.

 

1 мая – дэманстрацыя ў Парыжы скончылася бойкай з паліцыянтамі. Затрымана 10 чалавек. Агулам па ўсёй краіне прайшло не менш за 280 маршаў у памяць аб Першамаі.

001

002

003

 

ГЕРМАНІЯ

Увечары 30 красавіка у Гамбургу каля 1800 дэманстрантаў пад лозунгамі «Шырокая салідарнасць супраць расізму і рэпрэсій» прайшла маршам па горадзе. З-за таго што шэраг дэманстрантаў былі ў масках, паліцыянты неаднаразова спынялі шэсце. Пратэстоўцы запальвалі петарды і бенгальскія агні, у тым ліку на даху аднаго з дамоў. Па шляху дэманстрацыі н адной з парковак была падпаленая машына Бундесвера. У прыпаркаванага побач «Паршэ» прабітыя чатыры колы. Увечары невядомы напаў на паліцыянта і параніў яго ў нагу.

1 мая ў Гамбургу адбыліся вулічныя бойкі паміж паліцыяй і рэвалюцыйнымі групам. Перад прамежкавым мітынгаў, які меў адбыцца ўвечары, у паліцыянтаў паляцелі петарды і бутэлькі. Тыя, ў сваю чаргу, ужылі вадамёты. На разгон акцыі было кінута 1600 карнікаў, вадамёты і нават верталёты.

Ужо пасля разгону акцыі каля 600 яе ўдзельнікаў адышлі ў іншы раён гораду, дзе пачаліся сутыкненні вакол аўтаномнага цэнтру «Ротэ флора», дзе пратэстоўцы працягвалі атакаваць паліцыю і паліць смеццевыя кантэйнеры. Затрыманы 21 чалавек, шэраг паліцыянтаў параненыя.

006

 

007

 

У тым жа Гамбургу была яшчэ адна дэманстрацыя, якая пайшла па іншым маршруце. З калоны пратэстоўцаў, якая складала каля 1900 чалавек, у паліцыянтаў ляцелі петарды і камяні, з-за чаго прамежкавы мітынг па маршруце так і не адбыўся, а пазней былі затрыманыя 6 чалавек.

На прафсаюзнай дэманстрацыі таксама адбылася невялікая сутычка з паліцыяй. У раёне Бармбек у паліцыянтаў паляцелі петарды і бутэлькі, 7-10 чалавек былі разагнаныя з дапамогай пярцовага спрэю.

Берлін – 1 мая ў раёне Кройцберг каля 20 000 чалавек выйшлі на дэманстрацыю аўтаномаў. Тысячы людзей прайшлі праз тэрыторыю вулічнага свята «Майфест», нягледзячы на забарону паліцыі. Па сканчэнню дэманстрацыі частка людзей пачала закідваць паліцыянтаў камянямі і бутэлькамі. Позна ўвечары натоўп разышоўся. Пра затрыманых не паведамляецца.

Навіны вызвалення зямлі: паведамлялася, што цягам красавіка ў раёне гарадоў Вілфінген, Менген і Рэндлінген былі перакуленыя 43 паляўнічых вежы. Як паведаміў адзін з паляўнічых мясцовай газеце: «Я мяркую, што віноўнікі гэтага нічога не мелі супраць мяне асабіста але былі супраць палявання як такога».

013

 

ГРЭЦЫЯ

26 красавіка адбыўся бунт у цэнтры часовага ўтрымання ўцекачоў Морыа на выспе Лесбас, Грэцыя.

У гэты дзень у цэнтр прыбыў віцэ-прэм’ер іміграцыі, Музалас, для таго каб ацэніць сітуацыю ў лагеры. Трэба дадаць, што непаўналетніх уцекачоў трымаюць у памяшканнях цэлы дзень, і толькі на 30 хвілін у дзень дазваляюць выходзіць на прагулку. Гэтыя 30 хвілін для іх вельмі важныя. Але 26-га іх не вывелі на свежае паветра, як звычайна – хутчэй за ўсё, з-за візіту Музаласа. Сваю злосць з гэтай нагоды яны выразілі тым, што аблілі Музаласа вадой, калі ён заходзіў у лагер. Паліцыя адказала збіццём падлеткаў. Каля 4-х гадзін вечара маладзёны пачалі бунтаваць, падпальваючы смеццевыя бакі і кідаючы камяні ў спецназаўцаў, якія знаходзіліся каля цэнтра. Бунт працягваўся ўсю ноч – многія залазілі на дахі а таксама пыталіся зламаць агароджу лагера. Як мінімум 5 машын хуткай дапамогі ўехалі і выехалі з тэрыторыі лагера, але невядома за кім, паліцыянтамі ці ўцекачамі. Карнікі загадалі відавочцам пакінуць тэрыторыю і не давалі нікому падыходзіць блізка.

010

 

011

 

СІРЫЯ

29 красавіка паведамлялася што ў баі паміж сірыйскімі паўстанцамі (ССА – Свабодная Сірыйская Армія) і курдскімі атрадамі на поўначы правінцыі Алепа было забіта па меншай меры 64 чалавекі. Бой пачаўся ноччу, калі САА паспрабавалі захапіць горад Тал Ріфат, які ўтрымліваюць курды. 53 прадстаўнікі САА загінулі, сярод SDF (Дэмакратычныя сілы Курдыстана) страты склалі 11 чалавек.

Згодна з дадзенымі Сірыйскай назіральнай місіі па правах чалавека (структура, якая базіруецца ў Брытаніі) гэта найбольшыя страты ССА ў баях з курдамі за ўвесь перыяд вайны.

 

012

 

САЎДАЎСКАЯ АРАВІЯ

1 мая працоўныя адной з буйнейшых кампаній Саудаўскай Аравіі падпалілі некалькі аўтобусаў у знак пратэсту супраць нявыплаты ім заробку за некалькі месяцаў і прымусу пакінуць краіну. Пратэставалі працоўныя фірмы «Бен-Ладен» у правінцыі Мекка.

Саўдаўская газэта «Оказ» паведаміла аб падпале 7 аўтобусаў. Ахвяраў не было. Мясцовыя ўлады пачалі расследаванне інцыдэнту.

Прычына такога радыкальнага кроку ў тым, што 50 тысяч іншаземных працоўных былі звольненыя кампаніяй пасля таго, як прыбыткі каралеўства пачалі скарачацца з-за падзення цэнаў на нафту. Фірма прапанавала звольненым іншаземным працоўным бестэрміновую візу на выезд з краіны, аднак многія не хочуць вяртацца, не атрымаўшы заробкаў. Некаторыя з працоўных не атрымлівалі заробкаў па 4 месяцы і праводзяць штодзённыя пратэсты перад офісамі кампаніі.

 

004

 

ЗША

29 красавіка ў горадзе Коста Меса, Каліфорнія, адбыўся невялікі бунт мясцовай моладзі і пратэстоўцаў супраць Трампа. Натоўп маладзёнаў пачаў біцца з паліцыяй побач з дэманстрацыяй прыхільнікаў Трампа. Як мінімум у адным паліцэйскім аўтамабілі разбітыя шыбы, аднаму – праткнутыя колы. Афіцэру паліцыі трапілі ў галаву камянём, кінутым з натоўпу. У агульным было пашкоджана 5 паліцэйскіх аўтамабіляў, што, па словах карнікаў, нанесла шкоды на тысячы даляраў.

Відэа: https://t.co/X60PUcIchn

На насутпны дзень, 30 красавіка, у горадзе Бёрлінгем, Каліфорнія, сотні людзей зранку заблакавалі ўваход у гатэль, каб не даць Трампу і ягоным прыхільнікам наведаць мясцовы з’езд рэспубліканскай партыі. Паколькі галоўны ўваход быў заблакаваны, Трампу прыйшлося выскачыць са свайго картэжу пасярод дарогі і прайсці да чорнага ўваходу пад аховай спецназу. Раззлаваныя дэманстранты некалькі разоў штурмавалі ўваход, кідалі ў яго яйцы і білі шыбы. Пасля невялікіх сутычак з прыхільнікамі Трампа адбылося некалькі арыштаў.

014

015

016

Відэа: https://twitter.com/jpanzar/status/726140731337777152/video/1

КАНАДА

1 мая ў Манрэалі адбылося шэсце “аўтаномных антыкапіталістаў”, цягам якога адбылася невялікая сутычка з паліцыяй.

 

Крыніцы:

https://insurrectionnewsworldwide.wordpress.com/

http://vk.com/club22093079

http://kurdishdailynews.org

https://www.facebook.com/blackrainboworg

http://325.nostate.net/

http://actforfree.nostate.net/

https://itsgoingdown.org/

https://www.facebook.com/blackrainboworg/

З першых дзён існавання чалавечай цывілізацыі ішла, не спыняючыся ні на секунду, вайна паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, рабамі і гаспадарамі, эксплуатуемымі і эксплуататарамі. Гэтая вайна – стрыжань чалавечай цывілізацыі. Барацьба волі супраць рабства, праўды супраць хлусні, дабра супраць зла.

Гэта – класавая вайна. Яе фронт пралягае ў кожным горадзе гэтай планеты, на кожнай вуліцы, і ў свядомасці кожнага з нас. Ад яе выніку залежыць, якім будзе нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей.

Зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на нашым сайце штотыдзень у аўторак.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.