Пад мінскам будуецца элітная лякарня для чыноўнікаў

У пасёлку Ждановічы пад Мінскам праз паўтары гады павінна з’явіцца элітная лякарня для чыноўнікаў. Яе прыкладны кошт — каля 100 млн. еўра.

Адна такая лякарня ўжо есць — у ей лечаць свае балячкі, атрыманыя на ніве самаадданай працы па ўмацаванню дзяржаўнага апарата старшыні, загадчыкі і начальнікі ўсіх разнавіднасцяў. Праядаючы на сваіх пасадах дзяржаўныя грошы, камандуючы намі і загадваючы нам, як жыць, гэтыя людзі хочуць яшчэ і лячыцца за наш кошт. Не ў звычайных лякарнях для працоўнага народа (дзеля якога яны, нібыта, і працуюць), а выключна ў віп-палатах — з аховай, асобнымі кухнямі і прыслугай.
Але і яе ім падалося мала. Ці то ўзровень камфорта і аддаленасці ад «чэрні» недастатковы, ці то стары будынак ужо не ўмяшчае ўсю колькасць героеў бюракратычнай працы, якім трэба падправіць сваё здароў’е — невядома.

А насельніцтву што? А насельніцтва хай на 100% пакрывае паслугі ЖКХ. І транспарту таксама.

https://www.youtube.com/watch?v=d1kGl8_ex4c

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.