УКРАІНА
2 чэрвеня паведамлялася аб тым, што Фронт вызвалення жывёл – Кіеў падпаліў рэкламны банер каля дэльфінарыя «Немо». Як кажуць самі сябры ФВЖ: «Мы лічым непрымальным існаванне любых канцлагераў у сучасным свеце. Вобраз дэльфіна, які палае, на банеры, сімвалізуе тыя пакуты, з якімі сутыкаюцца гэтыя цудоўныя і разумныя жывёлы ў няволі. Мы настойваем на тэрміновым закрыцці дэльфінарыя ў Кіеве. Гэтая ўстанова для відовішчных пакут працуе з відавочнымі парушэннямі, існуе некалькі рашэнняў судоў па яе зносу.
Нашая акцыя не з’яўляецца апалітычнай абаронай жывёл. Мы не ўспрымаем капіталістычную сістэму, дзе чалавек з грашыма і сувязямі можа дзеля ўласнай карысці лабіраваць існаванне месца, дзе вар’яцеюць і гінуць жывыя істоты.»
КУРДЫСТАН
3-га чэрвеня паведамлялася што SDF (Сірыйскія дэмакратычныя сілы) вызвалілі чарговую вёску на ўсход ад гораду Манбіж. Пры гэтым былі забітыя 13 тэрарыстаў ІДІЛ, і адзін камандзір SDF. Таксама былі захопленыя шэраг трафеяў:
4 чэрвеня сіламі YPG (Атрады народнай абароны) была адбітая атака баевікоў Ісламскай дзяржавы на вёску Шададі Езаві. 22 смяротніка забітыя, 10 падарвалі сябе. Захоплена 15 аўтаматаў Калашнікава, 2 гранатамёты і 2 радыёпрыёмнікі.
Таксама ў ноч на 4 чэрвеня SDF вызвалілі вёску Мекалік Хесен Ака і 50 дамоў.
5 чэрвеня паведамлялася што атрады SDF наблізіліся да гораду Манбіж у рамках аперацыі па ягонаму вызваленню. Цягам апошніх баёў забітыя дзясяткі ІДІЛаўцаў, захопленыя 2 аўтаматы Калашнікава. Два аўтамабілі, нагружаныя выбухоўкай, знішчаныя раней чым яны змаглі дасягнуць байцоў YPG.
МЕКСІКА
30 мая настаўнікі штату Чыяпас захапілі бензазапраўку і пачалі раздаваць бясплатны бензін людзям. Супраць іх быў адпраўлены спецназ.
ЗША
31 мая паведамлялася, што супрацоўнікі кампаніі Verizon паспяхова скончылі страйк.
У гэтыя дні скончылася адзін з буйнейшых у ЗША страйкаў, у якім прымала ўдзел каля 40 000 супрацоўнікаў Verizon (амерыканскай тэлекамунікацыйнай кампаніі).
Дамова мае на ўвазе стварэнне каля 1300 дадатковых працоўных месцаў, адкрыццё новых цэнтраў абслугоўвання кліентаў а таксама павелічэнне заробкаў на 11% цягам чатырох год.
Супрацоўнікі Verizon пачалі страйк адразу ў некалькіх штатах у сярэдзіне красавіка гэтага году.
Сан Хосе, Каліфорнія: 3 чэрвеня адбыліся сутыкненні паміж супернікамі і прыхільнікамі кандыдата ў прэзідэнты ультраправага папуліста Дональда Трампа.
Відэа:
https://twitter.com/dcbigjohn/status/738567377755852801/video/1
https://twitter.com/Timcast/status/738547968723193856/video/1
З першых дзён існавання чалавечай цывілізацыі ішла, не спыняючыся ні на секунду, вайна паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, рабамі і гаспадарамі, эксплуатуемымі і эксплуататарамі. Гэтая вайна – стрыжань чалавечай цывілізацыі. Барацьба волі супраць рабства, праўды супраць хлусні, дабра супраць зла.
Гэта – класавая вайна. Яе фронт пралягае ў кожным горадзе гэтай планеты, на кожнай вуліцы, і ў свядомасці кожнага з нас. Ад яе выніку залежыць, якім будзе нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей.
Зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на нашым сайце штотыдзень у аўторак.
Крыніцы:
https://insurrectionnewsworldwide.wordpress.com/
https://www.facebook.com/blackrainboworg
http://actforfree.nostate.net/