ФРАНЦЫЯ
Працягваецца рашучая барацьба працоўных супраць варварскага неаліберальнага заканадаўства, якое ставіць пад пагрозу усе фундаментальныя правы, адваяваныя дзесяцігоддзямі барацьбы працоўнага руху.
6 чэрвеня больш за тысячу чыгуначнікаў правялі дэманстрацыю ў Парыжы, блакаваўшы рух цягнікоў з двух вакзалаў. Пасля таго, як яны захапілі рэйкі, карнікі пусцілі газ як туды так і ў будынак вакзалу. Аналагічная блакада прайшла ў Лілі.
У горадзе Донж у той жа дзень працоўныя блакавалі доступ да буйнейшага складу паліва. Паліцыя хутка зняла блакаду, але сэнсу ў гэтым мала – склад амаль пусты.
У Парыжы галоўны цэнтр перапрацоўкі смецця захоплены працаўнікамі ўжо другі тыдзень. Таксама там заблакаваныя 3 з 6 гаражоў смеццепрыбіральных машын. Некаторыя вуліцы з-за гэтага заваленыя смеццем.
У ноч з 9 на 10 чэрвеня ў горадзе Порт-ле-Валанс анархістамі быў спалены аўтамабіль мэра горада Женеўева Жырара.
Гэта ўжо трэцяя атака на ягоны аўтамабіль. Цягам папярэдніх ён быў толькі пашкоджаны, 10-га ж чэрвеня ён быў знішчаны цалкам.
ФІНЛЯНДЫЯ
Актывісты ФВЗ (Фронту вызвалення жывёл) 9 чэрвеня размясцілі запальныя прылады пад шынамі аўтобусаў у дэпо Похйолан Матка (фінскі тураператар) у горадзе Ванаа. Пяць аўтобусаў цалкам знішчаныя, яшчэ некалькі пашкоджаныя. Паведамляецца пра нанесеную шкоду – 1,5 млн еўра.
Тураператар Похйолан Матка цягам многіх год займаецца перавозам пакупнікоў на футравы аўкцыён Сага Фёрс. У сваім камюніке ФВЗ-Фінляндыя пішуць: «Гэта паведамленне тым, хто дагэтуль не зразумеў, што ўдзел у эксплуатацыі жывёл прымусіць яго расплачвацца. Пакуль вы ўцягнутыя ў прыгнёт, вы будзеце нашай мішэнню. Раім Похйолан Матка і іншым спыніць узаемадзеянне з аўкцыёнам Сага Фёрс».
ІТАЛІЯ
Цягам 7-9 чэрвеня ў Генуе, Турыне і Балон`е былі тры спробы падпала банкаматаў з дапамогай запальных прыстасаванняў, але ўсе яны былі знойдзеныя.
У горадзе Парма паліцыянты перахапілі капэрт з бомбай, які быў адрасаваны Еўрапейскаму агенцтву па бяспецы прадуктаў харчавання (EFSA). Там была выбухоўка, дрот і батарэя. Анархісты-паўстанцы асуджаюць гэтую арганізацыю за палітыку у сферы ГМА а таксама за выкарыстанне гербіцыда гліфосата, які меркавана з’яўляецца канцэрагенам.
10 чэрвеня ў Мілане аналагічны капэрт прыйшоў у будынак, дзе зарэгістраваная кампанія «Algamundi S.r.l.», звязаная з аналагічнымі праектамі. Раздаўся выбух – спецыяліст атрымаў раненні рук.
КУРДЫСТАН
10 чэрвеня два турэцкіх салдата застрэленыя Курдскімі атрадамі абароны на паўночным усходзе Турцыі. Яшчэ чацвёра былі параненыя. Атака адбылася на вайсковую базу Текелі правінцыі Хакары.
Працягваецца наступ Сірыйскіх дэмакратычных сіл (у якія ўваходзіць і курдскае апалчэнне Ражавы – YPG) на горад Манбіж. На мінулым тыдні ад ІДІЛ быў вызвалены універсітэт Аль-Ітіхад а таксама 6 вёсак.
Манбіж – горад ў правінцыі Алепа, у 30 км на захад ад Еўфрата. У 2004 годзе насельніцтва гораду складала каля 100 тысяч чалавек (у асноўным – арабы-суніты і курды). З 2013 года кантралюецца ІДІЛ.
ЗША
Арегон, штат Каліфорнія: «Зранку 11 чэрвеня мы праніклі на тэрыторыю лесапілкі Свансан Бразерс і размясцілі дзясяткі металічных стрыжняў у бярвенні старых дрэваў. Туды ж мы ўбілі мноства меншых цвікоў – каб з металадэтэктарамі немагчыма было выняць стрыжні. Гэтая лесапілка была абраная, бо яна спецыялізуецца на пілаванні самых старых дрэваў. Гэтай акцыяй мы намагаемся спыніць знішчэнне дрэваў і не маем на ўвазе нашкодзіць камусьці з людзей.
Пасля таго як прыватныя дрэваапрацоўчыя кампаніі пры дазволе ўрада прыйшлі на Заходні бераг, там засталося менш за 4% ад першапачатковых лясоў.
Гэтую акцыю мы прысвячаем Марыюсу Масону і іншым зняволеным-анархістам з доўгім тэрмінам зняволення». — паведамляюць экапаўстанцы.
Нагадаем, што 11 чэрвеня быў дзень міжнароднай салідарнасці з анархістамі, якія зняволеныя на доўгія тэрміны ў турмах рэпрэсіўнай Сістэмы.
УРУГВАЙ
На світанку 9 чэрвеня ў Монтэвідэа, сталіцы Уругвая, паплечнікі ажыццявілі запальную атаку супраць офісаў групы «Altius», што будуе дарагую нерухомасць. Мэблі і матэрыялам была нанесеная значная шкода, памяшканне выйшла з карыстання на доўгі тэрмін.
ВЕНЕСУЭЛА
У бедным раёне Каракаса Петары, які лічыцца буйнейшай фавэлай у Лацінскай Амерыкі групы жыхароў штурмавалі грузавік, нагружаны ялавічынай і курацінай.
У некалькіх кіламетрах ад гэтага месца сабраліся жыхары і скандавалі абразы на адрас урада Мадура а таксама журналістаў і фатографаў. Яны крычалі «мы галадаем», журналістаў жа называлі «плеткарамі». Уладары лавак зачынілі іх, баючыся разгрому, у мясцовасць прыбылі сотні паліцыянтаў.
Неўрадавая арганізацыя «Венесуэльская абсерваторыя сацыяльных канфліктаў» паведаміла, што ў краіне штодзённа адбываецца ў сярэднім 19 пратэстаў.
Для спынення галодных бунтаў улады ідуць на адключэнне свету ў бедных раёнах 9 чэрвеня было адключана электразабеспячэнне ў Петары на фоне сутыкненняў і разгромаў якія працягваліся ў ноч з 8 на 9 чэрвеня. У адказ на гэта пратэсты актывізаваліся. Карнікі ужылі супраць народу слезацечны газ, вадамёты і агнястрэльную зброю. Двое супрацоўнікаў «сіл бяспекі» атрымалі агнястрэльныя раненні. 10 чэрвеня падчас разгромаў прадуктовых магазінаў быў застрэлены кіраўнік грузавіка з прадуктамі.
МЕКСІКА
8 чэрвеня анархісты горада Канкун, Мексіка, спалілі два аўтамабілі, якія належаць Нацыянальнаму інстытуту міграцыі. Гэта было зроблена ў памяць аб забітым паплечніку Маўрыцыя Маралесе і зняволеных у Чылі анархістах Наталлі Калада і Жавьера Піно.
З першых дзён існавання чалавечай цывілізацыі ішла, не спыняючыся ні на секунду, вайна паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, рабамі і гаспадарамі, эксплуатуемымі і эксплуататарамі. Гэтая вайна – стрыжань чалавечай цывілізацыі. Барацьба волі супраць рабства, праўды супраць хлусні, дабра супраць зла.
Гэта – класавая вайна. Яе фронт пралягае ў кожным горадзе гэтай планеты, на кожнай вуліцы, і ў свядомасці кожнага з нас. Ад яе выніку залежыць, якім будзе нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей.
Зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на нашым сайце штотыдзень у аўторак.
Крыніцы:
https://insurrectionnewsworldwide.wordpress.com/
https://www.facebook.com/blackrainboworg
http://actforfree.nostate.net/
https://www.facebook.com/blackrainboworg/