На франтах сусветнага супраціву

УКРАІНА

30 чэрвеня паведамлялася, што невядомыя абаронцы прыроды падпалілі адзін з земснарадаў на нелегальнай распрацоўцы пяску пад Хадасеўкай (Кіеўская вобласць).

 

001

002

­

ВЕЛІКАБРЫТАНІЯ

«Мы бярэм на сябе адказнасць за запальную атаку 28.06.2016 супраць паліцэйскіх аўтамабілей у дэпо Эвонмауса, Брысталь. У гэтым дэпо таксама знаходзяцца аўтамабілі для разгону дэманстрацый, мікрааўтобусы, часам – ваенныя аўтамабілі.

Мы прысвячаем гэтую акцыю зняволеным сябрам ЗВЯ (Змовы вогненных ячэяк) і Агеліке Спірополу, а таксама тым, каго абвінавачваюць па справе аб уцёках.

Гэтая акцыя – для зняволеных паплечнікаў Брытаніі, Грэцыі, Чылі, Расеі, Польшчы, Францыі, Чэхіі, Гішпаніі, Італіі і ўсяго свету.

Мы – на вайне супраць «Разумных гарадоў» і грамадства-турмы.

Няхай жыве Анархія і неўтаймаванасць.

«Ячэйка дажджу» – FAI/IRF (Нефармальная федэрацыя анархістаў\Міжнародны рэвалюцыйны фронт)»

КУРДЫСТАН

29 чэрвеня у горадзе Дерык (правінцыя Мардзін) атрады HPG (Атрады народнай абароны) правялі партызанскую акцыю супраць турэцкіх вайскоўцаў.

У выніку забіта шасцёра сержантаў спецназу. Адзінаццаць – параненыя. Двое з іх, па паведамленню турэцкіх СМІ, потым загінулі.

Нагадаем, з ліпеня 2015 года на паўночным усходзе Турцыі, населеным пераважна курдамі, ідзе грамадзянская вайна турэцкіх войскаў супраць курдскіх атрадаў самаабароны і партызанаў ППК. Турэцкая армія штурмуе жылыя кварталы, страляючы па дамах з танкаў і артылерыі, у выніку чаго загінула ўжо больш за 600 грамадзянскіх асоб. Турэцкая рэвалюцыйная моладзь называе сваё змаганне працягам рэвалюцыі ў Ражаве і намагаецца пабудаваць у адваяванай у паліцыі і войскаў раёне рэвалюцыйнае самакіраванне.

Падрабязней аб гэтай тэме: http://www.nihilist.li/2016/03/25/idet-grazhdanskaya-vojna-a-mir-molchit/

http://hevale.nihilist.li/2016/02/antropolog-michiganskogo-universiteta-gejdar-daridzhi-zdes-sozdaetsya-antikapitalisticheskij-obraz-zhizni

 

У горадзе Манбіж працягваюцца баі паміж сіламі YPG\SDF і ІДІЛаўцамі.

 

006

 

3 ліпеня ІДІЛ прадпрыняў маштабны контрнаступ на поўдні гораду. Пасля атак смяротнікаў наступоўцы змаглі ўклініцца ў тэрыторыю, кантраляваную сіламі SDF і захапіць пазіцыі ў гарах. На відэа – сілы SDF спыняюць наступ ІДІЛ. Па паведамленню курдскіх байцоў, у выніку баёў быў забіты 81 баец ІДІЛ.

 

https://www.youtube.com/watch?v=RCmGZWwbqPE&feature=youtu.be

 

МЕКСІКА

3 ліпеня паведамлялася, што на мінулым тыдні ў штаце Оахака ўзнавілася больш за 20 дарожных блакад. Настаўнікі ўжо больш за 40 дзён пратэстуюць супраць неаліберальнай рэформы сістэмы адукацыі.

Настаўнікі з прафсаюза SNTE блакавалі доступ у Інстытут народнай адукацыі штата. 250 з іх пачалі страйк, сеўшы каля ўвахода ў будынак. Незадоўга да гэтага былі таксама перакрытыя ўваходы ў Міністэрства народнай адукацыі і Інстытут народнай адукацыі штата.

Міністр адукацыі Аурэліа Нуньё адмаўляецца ад сустрэчы з настаўнікамі, пакуль яны не пагадзяцца з рэформай.

ВВС Мексікі пачалі дастаўку прадуктаў харчавання ў Оахаку. Улады абвінавачваюць настаўнікаў у тым, што з-за іх блакад узнік недахоп харчавання.

 

ЧЫЛІ

29 чэрвеня – Чылійскія студэнты працягваюць барацьбу за бесплатную адукацыю. На фота – пратэсты ў горадзе Вальпараіса.

 

009

008

007

 

АЎСТРАЛІЯ

Падчас апошніх двух месяцаў анархісты Сіднэя і наваколляў вялі кампанію супраць палітыкі і працэссаў буржуазнай дэмакратыі. У сваім прэс-рэлізе анархісты тлумачаць, чаму яны супраць выбарчага спектаклю, які стварае ілюзію народаўладдзя, супраць палітычных партый і прадажных палітыканаў.

Цягам кампаніі ў горадзе маляваліся графіці, вывешваліся банеры, знішчалася выбарчая рэклама.
004

003

005

 

З першых дзён існавання чалавечай цывілізацыі ішла, не спыняючыся ні на секунду, вайна паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, рабамі і гаспадарамі, эксплуатуемымі і эксплуататарамі. Гэтая вайна – стрыжань чалавечай цывілізацыі. Барацьба волі супраць рабства, праўды супраць хлусні, дабра супраць зла.

Гэта – класавая вайна. Яе фронт пралягае ў кожным горадзе гэтай планеты, на кожнай вуліцы, і ў свядомасці кожнага з нас. Ад яе выніку залежыць, якім будзе нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей.

Зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на нашым сайце штотыдзень у аўторак.

Крыніцы:

https://insurrectionnewsworldwide.wordpress.com/

http://vk.com/club22093079

http://kurdishdailynews.org

https://www.facebook.com/blackrainboworg

http://325.nostate.net/

http://actforfree.nostate.net/

https://itsgoingdown.org/

https://www.facebook.com/blackrainboworg/

http://earthfirstjournal.org/newswire/

http://www.aitrus.info/

https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.