УКРАІНА
27 ліпеня п’яныя афіцэры Іпранскага папраўчага цэнтру пад Кіевам распранулі дагала і моцна збілі вязня, што вяртаўся пасля працы. Нагодай стала падазрэнне, што ён нібыта прынёс наркотыкі. Наркотыкі ў яго так і не знайшлі, затое ў выніку асуджаныя цэнтру сабраліся каля дзяжурнай частцы, сарвалі краты і пачалі біць шыбы. Начальства МУС і пракурорскія прыбылі на месца, каб утаймаваць вязняў і паабяцалі правесці расследаванне.
АРМЕНІЯ
У ноч з 29 на 30 ліпеня адбыўся чарговы мітынг апаізцыйна настроеных грамадзян. Яны выступілі ў падтрымку ўзброенай групы, якая 17 ліпеня захапіла полк ППС. Мітынг выліўся ў сутыкненні з карнікамі. Пры разгоне акцыі тыя прымянілі слезацечны газ і светашумавыя гранаты.
31 ліпеня ўзброеная група, што захапіла будынак паліцыі, здалася ўладам у абмен на прызнанне за імі статусу ваеннапалонных.
ФРАНЦЫЯ
У ноч на 25 ліпеня ў горадзе Нант была атакаваная штаб-кватэра прафсаюза CGT (Усеагульнай канфедерацыі працы – буйнейшага французскага прафсаюзу, прым. перакл.). Акцыя была праведзеная як акт нянавісці супраць згодніцкай пазіцыі прафсаюзаў адносна працоўнай рэформы, якую намагаецца прасунуць урад, а таксама ў падтрымку бунтаўшчыкоў у французскіх турмах, у тым ліку – [шараговых] сябраў CGT.
У той жа дзень, 25 ліпеня ў Мантрё (прыгарад Парыжу) невядомыя асобы ў масках разбілі шыбы і дзверы ў мясцовай штаб-кватэры CGT. Паліцыянты і прафбосы ўжо далі панічныя каментары прэсе адносна гэтага здарэння, кшталту: «мы пазбеглі найгоршага». Як паведамляюць анархісцкія рэсурсы, сэнс у атаку ўкладзены такі ж, як і ў змагароў з Нанту – гэта помста афіцыйным прафсаюзам за супрацу з уладай і здраду інтарэсаў працоўных.
28 ліпеня паведамлялася, што ў рэгіёне Эльзас-Латаргінія былі знішчаныя 4 паляўнічыя вышкі. На іх былі пакінутыя знакі ФВЖ. Актывісты заклікаюць у сваім прэс-рэлізе далучацца да індывідуальных ці калектыўных акцый для выратавання жывёл ад смерці на паляванні.
ГРЭЦЫЯ
Салонікі: 27 ліпеня 2016 анархісты зладзілі хуткі адказ на пагром, што ўрад партыі СІРЫЗА ўчыніў супраць сквотаў, у якіх жылі мігранты з Сірыі і нашыя паплечнікі. Штаб-кватэры СІРЫЗЫ на вуліцы Ігнатіа была акупаваная. Анархісты патрабуюць вызвалення ўсіх затрыманых паплечнікаў і спыненне знішчэння сквота Орфанотрофейо, дзе знаходзяцца вялікія запасы ежы, адзення і медыкаментаў для тых, хто мае ў іх патрэбу.
КУРДЫСТАН
29 ліпеня паведамлялася, што ў турэцкай правінцыі Хакары байцы HPG (узброенае крыло ППК – Працоўнай партыі Курдыстана) правялі акцыю супраць турэцкай арміі і ўзялі пад кантроль дарогу паміж правінцыямі Хакары і Шукурча. Як мінімум 5 турэцкіх салдат было забіта (па іншых дадзеных — 8)
https://www.youtube.com/watch?v=q-Tnmm0av0o
31 ліпеня чацвёра салдат турэцкіх узброеных сіл было забіта падчас двух асобных атак у прычарнаморскай правінцыі правінцыях Орду і правінцыі Хакары. Не менш за 8 салдат параненыя.
Нагадаем, з ліпеня 2015 года на паўночным усходзе Турцыі, населеным пераважна курдамі, ідзе грамадзянская вайна турэцкіх войскаў супраць курдскіх атрадаў самаабароны і партызанаў ППК. Турэцкая армія штурмуе жылыя кварталы, страляючы па дамах з танкаў і артылерыі, у выніку чаго загінула ўжо больш за 600 грамадзянскіх асоб. Турэцкая рэвалюцыйная моладзь называе сваё змаганне працягам рэвалюцыі ў Ражаве і намагаецца пабудаваць у адваяванай у паліцыі і войскаў раёне рэвалюцыйнае самакіраванне.
Падрабязней аб гэтай тэме: http://www.nihilist.li/2016/03/25/idet-grazhdanskaya-vojna-a-mir-molchit/
ЭФІОПІЯ
Пратэсты ў рэгіёне Ароміа пачаліся яшчэ ў лістападзе 2015 – людзі выйшлі на вуліцы, каб запатрабаваць ва ўраду адмяніць закон, згодна з якім можна рэквізіраваць грамадскія землі для прадажу іншаземцам. Улады паспрабавалі хутка падавіць пратэсты, аднак у адказ на гэта на вуліцы выйшла яшчэ больш людзей.
За перыяд з лістапада 2015 па март 2016 у сутыкненнях з паліцыяй і арміяй загінула ад 80 да 200 чалавек. Больш за дзясятак карнікаў было забіта. Пратэстоўцы падпальвалі і атакавалі паліцэйскія пастарункі і ўрадавыя будынкі. У арганізацыі пратэстаў урад абвінаваціў Фронт вызвалення Ароміа – апазіцыйную партыю, якая прызнаная ў Эфіопіі тэрарыстычнай.
28 ліпеня прыйшла інфармацыя аб новых сутыкненнях і бойках.
https://www.youtube.com/watch?v=fQcSaR3v4Kg
ЧЫЛІ
27 ліпеня адбыліся новыя пратэсты студэнтаў – яны працягваюць патрабаваць за бесплатную адукацыю, якую абяцала прэзідэнтка. На фота – баі з паліцыяй у горадзе Валіпарыса.
28 ліпеня група ФВЖ (Фронта вызвалення жывёлаў) правяла невялікі сабатаж на ускрайку Сант’яга супраць будынкаў мясной індустрыі: трох мясных магазінаў, дому іх уладальніка і плоту, які прылягаў да магазінаў. Замкі будынкаў былі залітыя халоднай сваркай, на паперы пакінутае пасланне, якое выразна тлумачыць сэнс акцыі.
«Мы прадпрынялі гэтае дзеянне, бо пазіцыянуем сябе як праціўнікаў эксплуатацыі любых відаў: мы не будзем спакойна глядзець на камерцыялізацыю смерцяў дзеля чыіхсьці выкшталцоных густаў, уладальнікі якіх ні на адну секунду не падвяргаюць сумневу каштоўнасць свайго уласнага прагніўшага жыцця, завязанага на капіталістычную сістэму – сістэму, якая вымярае ўсё ў катэгорыях прыбытку, і удзельнікі якой аддаюцца сляпым асалодам. Тое што мы зрабілі – найменшае, чым мы можам пасадзейнічаць барацьбе за вызваленне жывёл, якое мае сваім рухавіком анархісцкія ідэі, і, насамрэч, мы заўжды маем на ўвазе працяг нашых дзеянняў – байкот і сабатаж. Знішчым усе клеткі! Вязняў – на вуліцы! На вайну за суцэльнае вызваленне!» — гавораць у сваім камюніке анарха-эколагі.
МЕКСІКА
Анархісты атакуюць кампанію Тэлмекс. Як паведамляюць нашыя паплечнікі, мексіканская кампанія Телмекс «арганізуе баі быкоў, знішчае планету тэлефоннымі антэнамі, судзейнічае масавай ляноце і тупасці з дапамогай інтэрнэт-кабеляў, надзяляе людзей ракам з-за тэлефонаў і антэн. Але мала гэтага – Телмекс будуе прыватныя турмы і турмы са змешаным прыватным і дзяржаўным капіталам у Мексіцы». Карлос Слім, уладальнік гэтай кампаніі таксама зьяўляеца саўладальнікам шэрагу кампаній, якія ўдзельнічаюць у мега-праектах па урбанізацыі, джэнтрыфікацыі і знішчэнню навакольнага асяроддзя.
Вынік: з 2001 па 2012 год на аб’екты кампаніі былі здзейсненыя 696 атак, і гэта толькі тыя, што былі зафіксаваныя. Яны ўключалі ў сябе: знішчэнне ці паломку тэлефонных будак, знішчэнне скрыняў-кантролераў інтэрнэту ці тэлефонаў, спаленне грузавікоў кампаніі і тэлефонных вышак, пагрозы бомбавых атак на адрас будынкаў, што належаць Карласу Сліму, падпал аднаго з офісаў Телмекс.
З апошніх дзеянняў – спаленне грузавіку кампаніі ў студзені 2016 і паломка 13 тэлефонаў у Сьюдад Нез, штат Мехіко 17-га чэрвеня 2016.
З першых дзён існавання чалавечай цывілізацыі ішла, не спыняючыся ні на секунду, вайна паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, рабамі і гаспадарамі, эксплуатуемымі і эксплуататарамі. Гэтая вайна – стрыжань чалавечай цывілізацыі. Барацьба волі супраць рабства, праўды супраць хлусні, дабра супраць зла.
Гэта – класавая вайна. Яе фронт пралягае ў кожным горадзе гэтай планеты, на кожнай вуліцы, і ў свядомасці кожнага з нас. Ад яе выніку залежыць, якім будзе нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей.
Зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на нашым сайце штотыдзень у аўторак.
Крыніцы:
https://insurrectionnewsworldwide.wordpress.com/
https://www.facebook.com/blackrainboworg
http://actforfree.nostate.net/
https://www.facebook.com/blackrainboworg/
http://earthfirstjournal.org/newswire/