На франтах сусветнага супраціву

Выбачаемся за доўгую адсутнасць у эфіры. Зараз нашая рэгулярная рубрыка ізноў з вамі!

ІТАЛІЯ

15 жніўня паведамлялася, што ў Генуі з дапамогай кактэйляў молатава знішчаны тэлевізійны рэтранслятар. Як паведамляюць удзельнікі сабатажу, гэтая акцыя – супраць дзяржаўнай прапаганды і ў падтрымку ўсіх прыгнечаных, выключаных і эксплуатаваных людзей света, усіх рэальных ворагаў дзяржавы.

 

001

ЗША

20 жніўня ў Мінеапалісе канференц-цэнтр быў размаляваны графіці супраць кандыдата ў прэзідэнты, ультраправага папуліста Дональда Трампа.

 

002

003

 

КАНАДА

Манрэаль: 16 жніўня мясцовыя анархісты атакавалі тры абьекты джэнтрыфікацыі: рэстаран «Бурыта рэвалюшн», магазін электронных цыгарэт і мажорскае кафэ «Ле дінер» на вуліцы Сант-Катрын. У гэтых будынках былі разбітыя шыбы.

Таксама былі парэзаныя шыны двух раскошных аўтамабіляў і ў некаторых месцах намаляваныя анархісцкія графіці.

 

004

 

ІНДЫЯ

У штаце Гуджарат выселеныя сем’і заблакавалі падыход да Нармадскай плаціны.

21 жніўня мясцовыя жыхары, што былі выселеныя 36 год таму са сваіх вёсак з-за будаўніцтва Нармадскай плаціны, арганізавалі пратэстную дэманстрацыю. Пасля таго, як натоўп дайшоў да дамбы, ён заблакаваў уваход да яе турыстам. Выселеныя жыхары апісваюць яе як свой «цвінтар», бо там пахаваныя іх дамы і іх культура.

У выніку блакады 150 чалавек былі арыштаваныя.

Паведамляецца, што людзі былі адселеныя яшчэ 36 гадоў таму, але нягледзячы на абяцанні ўладаў, ім так і не прадставілі годныя ўмовы для жыцця і далейшага існавання.

 

006

005

АЎСТРАЛІЯ

Мельбурн: анархісты разграмілі супермаркет і паркоўку фірмы Вільсан, якая таксама займаецца дэпартацыяй мігрантаў і адказная за здзекі і злоўжыванні над імі, што адбываюцца на выспах Наўру і Лос Негрос.

Будынкі былі пашкоджаныя з дапамогай клея, цэменту, фарбы і молатаў. Удзельнікі акцыі абяцаюць працягнуць свае напады на кампанію Вільсан.

007

008

 

З першых дзён існавання чалавечай цывілізацыі ішла, не спыняючыся ні на секунду, вайна паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, рабамі і гаспадарамі, эксплуатуемымі і эксплуататарамі. Гэтая вайна – стрыжань чалавечай цывілізацыі. Барацьба волі супраць рабства, праўды супраць хлусні, дабра супраць зла.

Гэта – класавая вайна. Яе фронт пралягае ў кожным горадзе гэтай планеты, на кожнай вуліцы, і ў свядомасці кожнага з нас. Ад яе выніку залежыць, якім будзе нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей.

Зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на нашым сайце штотыдзень у аўторак.

Крыніцы:

https://insurrectionnewsworldwide.wordpress.com/

http://vk.com/club22093079

http://kurdishdailynews.org

https://www.facebook.com/blackrainboworg

http://325.nostate.net/

http://actforfree.nostate.net/

https://itsgoingdown.org/

https://www.facebook.com/blackrainboworg/

http://earthfirstjournal.org/newswire/

http://www.aitrus.info/

https://rebelresearch.wordpress.com

http://www.euronews.com/

3 коментария “На франтах сусветнага супраціву

  1. давайте побольше новостей о социальных процессах (вроде этой про выселения в индии) и поменьше сенсаций про то, кто там что взорвал и кто что разбил!) Я понимаю что это тоже в каком-то смысле важно и интерсно, но это же только поверхность и, лично мне, дает мало представления о том, что такое всемирная классовая борьба на сегодняшний день.

    в целом, спасибо за обзор, рад, что рубрика снова появилась)

  2. жучек — Мы падаем тыя навіны, якія ёсць. Калі былі выбухі — то пішам пра іх. Калі бунты мясцовага насельніцтва — то пішам пра іх. Нажаль, мы пакуль не ў стане ўплываць на частату ўзнікнення такіх навінаў 🙂 Крытэрый падборкі адзін — каб прысутнічала прамое дзеянне — ажыццяўленне сваіх правоў явачным парадкам, непасрэднае фізычнае ўздзеянне на аб’екты\структуры прыгнёту.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.