Як вядома, Беларусь — краіна, дзе вядзецца няспынная барацьба супраць карупцыі. Асабліва па тэлевізару, асабліва калі трэба падняць рэйтынг прэзідэнта. Але дзяржава ўпэўненая, што весці бой супраць гэтай навалы — выключна яе прэрагатыва, і жорстка абрубае любыя спробы «простых смертных» узняць пытанні карупцыі і кумаўства. Маўляў, не лезьце не ў сваю справу, начальнікі самі разбяруцца, хто карупцыянер, а хто не.
Паказальны выпадак Рахметолы Байтасава — выкладчыка БДУ, які апублікаваў у расейскім акадэмічным часопісе артыкул аб непатызме і карупцыі ў БДУ і за гэта выляцеў з працы. Вядома, афіцыйная прычына выключэння была зусім іншай — бюракраты любяць абставіць усё, каб выглядала «у саатветствіі з дзействуюшчым заканадацельствам». Зараз прафесар-праўдаруб спрабуе аднавіцца на працы праз суд.
https://youtu.be/ZoEPgF_F9fs