Мясцовыя ўлады прынялі рашэнне закрыць мясцовую школу ў весцы Дабрагошчы (Гомельская вобл.), не звярнуўшы ўвагі на тое, што да бліжэйшай — у в. Папаратнае, школьнікам трэба ездзіць амаль гадзіну. У выніку спрэчак з мясцовымі чыноўнікамі частка бацькоў вырашыла не пускаць сваіх дзяцей у школу — ды і відавочна, што самі дзеці падтрымалі такое рашэнне. У выніку каля 1\3 дзяцей, што мусілі пайсці вучыцца ў гэты дзень, засталіся дома. Дакладная іх колькасць не паведамляецца, але складае ня менш за 5 чалавек.
Адной з маці, якая адважылася на такі пратэст, старшыня сельсавету пагражаў пастаноўкай на ўлік у якасці «сацыяльна небяспечнай».
нужно ехать и создавать образовательный проект по недавно вышедшей брошюре, да?