Рубрыка «На франтах сусветнага супраціву» ізноў з вамі!
Як заўсёды, толькі добрыя навіны: радыкальная барацьба, перамогі і вострыя сацыяльныя канфлікты, а таксама бунты, бунты і яшчэ раз бунты.
Чытайце нашую рубрыку штовечар у аўторак. І хаця магчымыя збоі ў графіку, мы пастараемся, каб іх не было.
ГЕРМАНІЯ
У ноч з 24 на 25 лістапада анархісты падпалілі экскаватар на адной з будоўляў Берліну у знак пратэсту супраць саміту G20 у Гамбурге, які мае адбыцца у ліпені. «Менш чым праз год у Гамбургу збярэцца мноства клоўнаў – новых і старых для таго, каб правесці саміт G20 […] Контр-саміт не можа быць адказам на гэтую гульню — толькі марафон «вясёлых» адказаў. Адна толькі магчымасць – не адказ, а эскалацыя і развіццё канфлікту на раёнах і сваёй мясцовасці. Паўсюль у Еўропе есць месцы супраціву, дзе справы глабальнага ўзроўню адлюстроўваюцца ў штодзённай барацьбе, дзе людзі супраціўляюцца і ствараюць новыя зоны салідарнасці.
Аб’ядноўвай канфлікты, падтрымлівай мясцовую барацьбу супраць саміту G20 у Гамбургу – сення – лакальна, заўтра – глабальна!» — кажуць падпальшчыкі ў сваім камюніке.
ІТАЛІЯ
23 лістапада паведамлялася, што ў горадзе Умбертыдэ была атакаваная віла прынца Эмануэля Фільберта Савойскага. У прыватнасці, былі падпаленыя вароты, пашкоджаныя (вырваныя, скрадзеныя ці паламаныя) пасадкі вінаграду і аліўкавых дрэваў. Як кажа прэса, напад ажыццявілі «невядомыя вандалы».
КУРДЫСТАН
26 лістапада паведамлялася што турэцкія салдаты ў хаўрусе з тэрарыстычнымі групамі FSA (Свабоднай сірыйскай арміі) атакавалі вёскі на захадзе Манбіжа, якія кантралююцца аб’яднанымі курдска-арабскімі атрадамі SDF. Атака была адбітая.
ЗША
26 лістапада паведамлялася што дзверы і банкаматы банкаўскай кампаніі Велс Фаргос і Банка ЗША (аддзяленне Мінеапалісу) былі залітыя клеем да стану непрыдатнасці ў салідарнасць з супрацівам барацьбітаў Стэндін Рок, якія змагаюцца супраць будаўніцтва трубаправоду.
Велс Фарго і Банк ЗША з’яўляюцца прамымі фундатарамі кампаніі па будаўніцтву Дакоцкага падыходнага трубаправоду і спрычыніліся да 500-гадовага прыгнёту карэннага насельніцтва Амерыкі. Актывісты патрабуюць Велс Фарго і Банк ЗША пазбавіць фінансавай падтрымкі кампаніі Энерджі трансфер партнерс, DAPL і ўсіх лабістаў вуглевадароднага паліва.
З першых дзён існавання чалавечай цывілізацыі ішла, не спыняючыся ні на секунду, вайна паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, рабамі і гаспадарамі, эксплуатуемымі і эксплуататарамі. Гэтая вайна – стрыжань чалавечай цывілізацыі. Барацьба волі супраць рабства, праўды супраць хлусні, дабра супраць зла.
Гэта – класавая вайна. Яе фронт пралягае ў кожным горадзе гэтай планеты, на кожнай вуліцы, і ў свядомасці кожнага з нас. Ад яе выніку залежыць, якім будзе нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей.
Зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на нашым сайце штотыдзень у аўторак.
Крыніцы:
https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/
http://actforfree.nostate.net/
https://www.facebook.com/blackrainboworg/
http://earthfirstjournal.org/newswire/
Спасибо! хотя я и отношусь критично к содержанию рубрики, все же она очень полезная!)
Очень радует, что рубрика снова ожила, это здорово! Правда, хотелось бы видеть здесь не только акции саботажа, а более разнообразный обзор чтоли.
И будьте немного внимательней «У ноч з 25 на 25 лістапада» это как?
Товарищка — рубрыка напаўняецца залежна з інфармацыяй ад крыніц. Мы не аддзяляем адмыслова акты сабатажа ад масавых пратэстаў, і акупацыю будынкаў ад выбухаў. Можаце бачыць гэта па папярэдніх запісах рубрыкі. Адзіны крытэр — гэта павінна быць прамое дзеянне.
За заўвагу дзякуем!