Новыя зверствы бандытаў у форме: столінскі міліцыянт збіў 9-гадовага хлопчыка

Старэйшы інспектар аховы правапарадку і прафілактыкі Вадзім Прылуцкі — «малады ды ініцыятыўны міліцыянт, найлепшы з найлепшых», вісіць на дошцы гонару ў столінскім РАУС. У адным двары з Вадзімам Прылуцкім жыве 9-гадовы Улад. Вось што адбылося паміж ім і «лепшым з лепшых» міліцыянтаў 12 ліпеня:

«Ён мяне з усяе сілы паваліў на зямлю і пачаў біць з усяе сілы. Нанес мне шэсць удараў. Потым я падняўся, і ён зноўку мяне паваліў. Ён біў мяне ў грудзі двойчы і ў жывот двойчы. І потым па нырках яшчэ двойчы», – распавёў хлопчык.

Відэа:

 

Гэтае здарэнне пацвярджаюць і іншыя дзеці, сведкі інцыдэнту: «Ён яго схапіў за шыю, кінуў на зямлю і двойчы ўдарыў нагой у жывот. Так, гэта быў міліцыянт», «Дзядзя Вадзім кажа: «Ідзі сюды». Я падумаў, што гэта ён на мяне сказаў, але гэта ён сказаў на Улада. І тады ён узяў яго за шыю і кінуў на зямлю. І пачаў яго біць».

Як кажа Улад, сын міліцыянта палез праз плот па яблыкі і абдзёр сабе руку, але сказаў бацьку, што гэта Улад зачапіў яго, што і выклікала ў «маладога да ініцыятыўнага» інспектара прагу помсты.

Самае цікавае, што напачатку міліцыянт не адмаўляў сваей віны. Дзядзька пацярпелага хлопчыка хадзіў да начальніка Столінскага РАУС, які прызнаўся: так, ягоны падначалены біў хлопчыка. Акрамя таго, Вадзім Прылуцкі звяртаўся да бацькоў пацярпелага і прапаноўваў матэрыяльную кампенсацыю.

Але як толькі справа дайшла да суду, праз 2 месяцы разгляд справы быў спынены. «Яе сын, па-першае, пабіў майго сына. Мой сын цялесныя пашкоджанні атрымаў, а я яе сына не чапаў. Я яго не біў і аніякіх цялесных пашкоджанняў не наносіў», – змяніў сваю пазіцыю Вадзім Прылуцкі, інспектар РАУС, Столін.

Мы будзем сачыць за развіццём гэтай справы.

Крыніца: http://belsat.eu/news/militsyyant-zbiu-9-gadovaga-hlopchyka-sud-spynili-patsyarpelaga-pakarali/

Тым часам адзін з прапагандысцкіх рупараў карных структур — Аляксандр Ластоўскі, знайшоў больш важную праблему: дзяўчыну, што зрабіла эратычнае фота на фоне манументу перамогі. І нават прапануе сваім чытачам два вырашэння праблемы:

«а) Знайсі і пакараць
б) Зразумець і прабачыць»

000

Танны фарс с гульней у дэмакратыю (апытанка сярод чытачоў фэйсбуку) трэба, пэўна, лічыць спробай адцягнуць увагу ад новага скандалу з ментамі-садыстамі, аб якім мы пісалі вышэй, а заадно палепшыць нямала сапсаваны імідж «ворганаў» у вачах грамадства. Маўляў, глядзіце, якія мы адкрытыя, нават з вамі раімся па такіх важных пытаннях.

Відаць, ідэёлагі мінскага ГУВД вельмі невысокага меркавання аб грамадстве, калі думаюць схіліць яго на свой бок такімі метадамі.

Новыя зверствы бандытаў у форме: столінскі міліцыянт збіў 9-гадовага хлопчыка: 1 комментарий

Добавить комментарий для UTC Отменить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *