Віцебскія чыноўнікі забаранілі святкаваць Дзень святога Валянціна.

Кіраўнікам устаноў адукацыі Віцебскай обласці прыйшоў наступны дакумант:

001

002

Прытрымліваючыся непаўторнага стылю брэжнеўскага перыяду, Дзмітрый Хома стае на абарону «нацыянальных традыцый беларускага народу» супраць «устрашающих монстров» і «тёмных удовольствий». Праўда, пакуль не зразумела, як улада збіраецца сачыць за выкананнем гэтай забароны. <div class=»crazy»></div>

З першых жа радкоў гэтага ліста добра бачны ўзровень гістарычных ведаў чыноўніка. Ён лепіць адну памылку за іншай, ставіць воз наперадзе каню і скідвае у адну кучу ўсе, што калісьці чуў пра «зловещие праздники» па расейскаму тэлебачанню.

«По содержанию и форме [эти праздники] ни относятся к религиозным праздникам какой-либо конфессии, зарегистрированной на территории Республики Беларусь».

Тут ужо можна было б пасмяяцца з таго, што чыноўнік лічыць дапушчальным святкаваць толькі святы, «зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку у Рэспубліке Беларусь». Але пойдзем далей — Хэлоўін, які яшчэ называецца «Днём усіх святых» адзначаецца 1 лістапада яшчэ з 835 года, па загаду папы Грыгорыя IV. (https://en.wikipedia.org/wiki/Halloween#History), яшчэ да таго як у 1054 годзе адбыўся раскол царквы на праваслаўную і каталіцкую. Дзмітрыя Хомы тады яшчэ і ў паміне не існавала, але ён называе гэтае свята «новейшим».

«Не менее известным и популярным […] стал День святого Валентина, зародившийся в Древнем Риме в период его политического и морального разложения и упадка». — піша аўтар.

Дзень святога Валянціна (альбо «Дзень усіх закаханых») увогуле адсылае нас да лягенды аб хрысціянскім святым Валянціне, які быў забіты ў Дрэўнім рыме ў ІІІ стагоддзі за тое, што патаемна асвячаў шлюбы. Ды і «расклад і ўпадак» Рымскай імперыі адбыўся на 150 год пазней, чым лічыць Хома.

Як бачым, абодва святы маюць хрысціянскія карані. Хрысціянства ж ва многіх сваіх праявах — самая што ні на есць зарэгістраваная канфесія ў Беларусі, прытым ужо вельмі даўно. Куды ўжо «традыцыйней» і «нацыянальней»?

Такім чынам, перад тым як пісаць свой традыцыяналісцкі памфлет у абарону маралі і сям’і (хаця не зусім зразумела, дзе ў кантэксце святкаванняў гэтых святаў увогуле прыгадваецца сям’я і каштоўнасці?) чыноўнік паляніўся нават зайсці ў Вікіпедыю. Відаць, добра зразумеў, што ў начальніцкім цыркуляры можа быць напісаная любая ерась — усё роўна падначаленыя не рызыкнуць запярэчыць.

Галоўнае, аднак, не ў гэтым, бо неадукаванасць беларускіх чыноўнікаў даўно ні для каго не сакрэт. Уражвае крывадушнасць выканкамаўскіх начальнікаў, якія нападаюць на «массовую культуру», «информационно-идеологическую индустрию», і пры гэтым самі з’яўляюцца яе актыўнымі спажыўцамі. Канешне, абодва вышэй згаданыя святы даўно сталі элементамі масавай культуры і яшчэ адной нагодай выцягнуць грошы з насельніцтва. Але хіба чыноўнікі, што выступаюць за чыстату нацыянальных традыцый, не адзначаюць Новы Год? А ён, між тым, адзначацца толькі ў Савецкім Саюзе і толькі з 1935 года і з’яўляецца куды больш камерцыйным чым Хелоўін. Яны нападаюць на «языческий оккультизм», аднак напэўна святкуюць і Радуніцу, і Дзяды, і Купалле — святы, паганская сутнасць якіх амаль не прыкрытая прыкметамі хрысціянскай культуры.

Ды і ўвогуле, якое права мае нехта ўказываць вучням і студэнтам, што і як ім адзначаць? Сапраўды, дай волю бюракратам, яны пачнуць рэгламентаваць усе — ажно да таго, якой гучнасці і працягласці павінен быць смех на святах (пасля яго рэгістрацыі ў прадугледжаным законам парадку, вядома). Відаць, хутка святкаванне Хэлоўіну і Дня святога Валянціна будзе, прынамсі, у віцебскіх навучальных установах, такім жа дысідэнцтвам і контркультурай, як у савецкі час — слуханне рок-музыкі. А БРСМ-аўскія і міліцэйскія патрулі, як камсамольцы ў 1930-х, будуць заглядаць у вокны жыхарам, каб праверыць — ці не святкуюць тыя ідэялагічна шкодныя святы.

Крыніца: http://nn.by/?c=ar&i=180327

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.