Падчас праходжання тэрміновай службы ў Лунінцы двое «стараслужачых» рэгулярна здзекваліся са сваіх сваіх больш маладых саслужыўцаў першага перыяду службы («духаў», па армейскай тэрміналогіі.)
Здзекі заключаліся ў тым, што маладым салдатам навязваліся нестатутныя традыцыі: у прыватнасці, выключна на іх перклалі уборку памяшканняў. «Дзяды», у сваю чаргу, правяралі якасць і хуткасць уборкі. У выніку, калі яны вырашалі, што праца была выканана няякасна, іх прымушалі адціскацца ад падлогі ці ад ложка.
Маладых салдат пазбаўлялі сну, дазваляючы спаць толькі тады, калі гэтага захочуць «дзяды».
Абодва героі гэтай гісторыі былі асуджаныя па артыкулу арт. 443 КК — гвалт і здзек над асобай, на якую распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага. Аднаму ваеннаслужачаму было назначана пакаранне ў выглядзе 1,5 год «дамашняй хіміі», другому — 2 гады абмежавання волі.
Дзяржава, як бачым, не толькі асуджае стараслужачых, што трапіліся на дзедаўчшыне, але і робіць гэта дэманстратыўна, распаўсюджваючы інфармацыю аб прысудзе ў СМІ. Але ўсе «змаганне» дзяржавы з дзедаўшчынай і здзекамі ў іерархічных структурах — гэта сізіфава праца. Любая структура, дзе прысутнічае бескантрольная і неабмежаваная ўлада аднаго чалавека над другім, дзе пад прыкрыццем статутаў і законаў асобу пазбаўляюць годнасці і права вырашаць свой лёс, дзе прынцып «я начальнік — ты дурак» узведзены ў абсалют, злоўжыванні будуць працягвацца і квітнець. Гэтыя два асуджаных наўрад ці былі нейкімі асаблівымі маньякамі з псіхічнымі адхіленнямі. Яны — прадукт той сістэмы, у якой яны былі выгадаваныя. Садысцкія жаданні здзеквацца з іншых — гэта следства таго, што ў свой час здзекваліся з іх. Гэта следства падаўленай волі і няспыннага прыгнёту ў рамках вайсковай субардынацыі. Яны проста паўтараюць тое, што бачылі за перыяд сваей службы і сярод афіцэраў — бо і ў тых адносіны паміж сабой не назавеш «вайсковым братэрствам» — знявага вышэйшым ніжэйшага там гэта звычайная справа, хіба што ад падлогі адціскацца не прымушаюць.
Але разважаць над гэтымі праблемамі чыноўнікам, суддзям, а тым больш ваенным зусім не трэба. Куды прасцей раструбіць аб «барацьбе з дзедаўшчышай» і працягваць таннымі лозунгамі заклікаць моладзь на вайсковую службу ва славу радзімы.
Крыніца: http://nn.by/?c=ar&i=181935