Анархісты і сацыяльная дзяржава

Сацыяльныя гарантыі – пастка ад дзяржавы

Характэрны аспект тактыкі анархістаў (па крайняй меры ў нас) – патрабаваць у дзяржавы ільгот, сацыяльных гарантый, сацыяльнага забеспячэння і г.д., тлумачачы гэта тым, што народ павінен патрабаваць у дзяржавы “сваё” узамен награбленага, а таксама тым, што у далейшым ад эканамічных патрабаванняў можна перайсці да палітычных. Такім чынам анархісты ўбудоўваюцца у лявацкі дыскурс, сутнасць якога ў тым, каб па максімуму “загрузіць” дзяржаву сацыяльнымі абавязкамі, пераўтварыць яго ў «добрага абаронцу», які ўстае на шляху сквапных капіталістаў. Такі падыход, з аднаго боку, канешне, будучы рэалізаваным, палепшае матэрыяльнае становішча працоўных, павышае ўзровень жыцця працоўнага насельніцтва.

Патрабуючы падачак ад дзяржавы, працоўныя, пасля таго як іх атрымаюць, робяцца ўсе больш залежнымі ад яе.

Аднак такі падыход пакідае па-за ўвагай шэраг момантаў. Напрыклад тое, што патрабуючы падачак ад дзяржавы, працоўныя, пасля таго як іх атрымаюць, робяцца ўсе больш залежнымі ад яе. Як вынік, дзяржава ж у сваю чаргу атрымлівае ўсе больш улады над грамадствам у сферы працы, і ўвогуле ў сацыяльнай сферы (калі ільготы распаўсюджваюцца на медыцыну, адукацыю, грамадскі транспарт і г.д.). Згладжваюцца класавыя супярэчнасці, за «сацыяльнай палітыкай» дзяржава хавае свой сапраўдны твар, у яе апалагетаў з’яўляюцца такія аргументы, як: «ну вось, дзяржава вам дала, а вы…», альбо «глядзіце, у нас жа ўсе бясплатна, не тое што ў …». А горш за ўсе тое, што ў грамадзян фарміруецца спажывецкая і пасіўная свядомасць, яны пачынаюць лічыць, што дзяржава ім будзе ўвесь час дапамагаць, падтрымліваць, і абараняць – такім чынам і сапраўды ўспрымаюць яго, як абаронцу, разлічваюць на яго, пачынаюць верыць у ягоную ўсемагутнасць, — тым самым у свядомасці грамадзян замацоўваецца аўтарытэт дзяржаўных інстытутаў і, паўтаруся – простая эканамічная залежнасць ад дзяржавы. Выпрошваць ў дзяржавы сацыяльныя падачкі жадаючы пры гэтым гэтую дзяржаву ліквідаваць – яўная непаслядоўнасць.

Что ж можна прапанавць узамен гэтага падыхода, які стаў ужо звычным? Анархісцкім выхадам можа быць змяншэнне ролі дзяржаўных інстытутаў у жыцці грамадства. І каб вакуум ўлады не быў запоўнены у народных масах нейкімі рэакцыйнымі ідэямі кшталту крымінальных «паняццяў», парадыгмай мыслення працоўных неабходна зрабіць салідарнасць паміж сабой з выразным падзелам на «мы» (працоўныя, пазбаўленыя ўлады), і «яны» (ўсе, хто надзелены ўладнымі паўнамоцтвамі і капіталам). Каб дзяржава перастала адыгрываць такую вялікую ролю ў жыцці грамадзян, ягоныя падачкі павінны быць замененыя ўзаемадапамогай грамадзян ва ўсіх сферах грамадства, у першую чаргу – у эканамічнай. Замест спекулятыўнай «дапамогі» з боку дзяржавы грамадзяне могуць, шляхам не такіх складаных сумесных дзеянняў рабіць свае жыццё прасцейшым у побыце і больш выгадным – хай і пакуль у рамках дзяржаўнай сістэмы. Калі дзейнічаць сумесна шляхам узаемадапамогі і падтрымкі, то няма патрэбы увесь час глядзець на дзяржаву, як на руку, якая дае, і без якой не пражыць, а галоўнае – яны вучацца дзейнічаць самастойна, не чакаючы ніякіх распараджэнняў і загадаў. Салідарныя дзеянні разнявольваюць прыватную ініцыятыву, але не ў буржуазным разуменні гэтага слова, якое мае на ўвазе актыўных прыватнікаў-эксплуататараў, якія дзейнічаюць дзеля ўласнай карысці, а ў анархісцкім, які мае на ўвазе асабістую зацікаўленасць кожнага ў падтрымкі блізкага і ў умацаванні супольнасці, ў якім ён прымае удзел (ад суседзяў па дому да працоўных усёй краіны).

 

Як пазбегнуць залежнасці?

Якія ж канкрэтныя меры можна распачаць для выціскання дзяржавы з сацыяльнай і эканамічнай сферы?
Гэта могуць быць як сацыяльныя праэкты-ініцыятывы, так і проста бытавыя звычкі, узведзеныя ў ранг сацыяльна значных звычаяў Напрыклад:

1) Стварэнне спажывецкіх кааператываў. Грамадзяне адно лакальнай супольнасці (пад’езда, дома, квартала) аб’ядноўваюцца з мэтай скупляць прадукты харчавання альбо тавары шырокага спажывання оптам. Самім кааператарам гэта дазволіць зэканоміць грошы, а таксама умацаваць сацыяльныя сувязі (насуперак тэндэнцыям да атамізацыі ў вялікіх гарадах). Гэта – стварэнне яшчэ адной супольнасці, якая ў сваёй дзейнасці ніяк не залежыць ад дзяржавы і не мае патрэбы ў ёй.

3) Замена дзяржаўных ЖЭСаў самаарганізаванай дзейнасцю саміх жыхароў. Сёння ўборка двароў, рамонт сантэхнікі, уборка лесвічных пралётаў, рамонт электрасетак – усе ажыццяўляецца ЖЭСамі, за што тыя атрымліваюць грошы ад жыхароў. Пры гэтым іх дзейнасць непразрыстая і часта выклікае нараканні, і, што немалаважна, прывучае людзей да таго, то парадак і дабраўладкаванасць іхняга жытла не залежыць ад іх саміх. Людзі прывыкаюць, што структуры ЖКГ іх абслугоўваюць, і, хоць і жаляцца на на іх, але па ранейшаму ядуць з «рукі, якая дае». Узамен гэтага грамадзяне маглі б саммарганізаваўшыся, шэраг жыллёвых паслуг аказваць сабе самі: па графіку, па чарзе – ў любым іншым парадку, які ім будзе зручны. З аднаго боку, гэта дае прастору ініцыятыве і дабрачыннай кааперацыі, выдаляе адчужэнне ад агульнай прасторы і атамізацыю асобы ў жыхароў шматкватэрных дамоў (большасць не хочуць ведаць і бачыць анічога за межамі сваіх дзвярэй), з іншай – прывучай людзей да таго, Што ўсе ў іх жыцці залежыць ад іх, а не ад ананімных і далёкіх «службаў», і што лепшы спосаб дапамагчы сабе – аб’яднацца і вырашыць праблему самастойна. Акрамя іншага, падобныя дзеянні зменшылі б ролю наёмнай працы ў жыцці людзей – нашмат справядлівей абслугоўваць сябе самому, чым патрабаваць чагосьці ад дворніка\кансьержкі, з’яўляючыся іх наймальнікамі і інспектарамі, ствараючы тым самым яшчэ адну іерархічную прыступку.
Вядома, для шэрагу жыллёва-камунальных прац такія аб’яднанне не падыходзяць — напрыклад, для пракладкі\рамонту сістэм ацяплення, вадазабеспячэння альбо газазабеспячэнне. Але «скінуцца», каб замяніць лямпачку ў пад’ездзе, сабрацца ў выходны дзень, каб адрэмантаваць дарожку ў двары і г.д., замест таго, каб гадамі прасіць гэта ў чыноўнікаў ЖЭС-а – цалкам рэальна.
Мінус гэтага вобразу дзеянняў на сёння складаецца ў тым, што многія грамадзяне, працуючы па 9 гадзін у дзень (2 гадзіны на дарогу на работу-з работы), занятыя дзецьмі і побытам, неахвотна будуць выдзяляць нават 1 гадзіну ў тыдзень на «грамадска-карысную працу».

4) Стварэнне артэляў і вытворчых таварыстваў. Замест пасіўнай наёмнай працы працоўныя многіх сфер маглі б аб’яднацца на ўмовах роўнасці ўкладаў і прыбытках, вырабляючы прадукт сумесна, цалкам ім распараджацца. Гэты прадуктам могуць быць як тэхніка, прадметы побыту, адзенне, так і праграмнае забеспячэнне, шэраг паслуг. Усе залежыць ад таго, якія вытворчыя магутнасці змогуць дазволіць сале набыць удзельнікі такой артэлі. У якасці прыкладаў можна прывесці як захопленыя працоўнымі заводы ў шэрагу краін Паўдневай Амерыкі, артэлі пачатку 1920-х гг у рэвалюцыйнай Расеі і аграмадную колькасць розных таварыстваў, афіцыйных і не, якія працуюць па такім жа прынцыпу.
Плюсы такой арганізацыі відавочныя: над працоўнымі няма начальніка (любога кардынатара\арганізатара яны могуць самі як выбраць так і зняць), яны цалкам кантралююць працэс вытворчасці, цалкам распараджаюцца вынікамі сваёй працы, не адчужаючыся ад іх. У такіх аб’яднаннях культывуецца не канкурэнцыя і даносніцтва, як у капіталістычных вытворчасцях, а ўзаемадапамога і супрацоўніцтва – так як прыбытах кожнага залежыць ад агульнай згуртаванасці калектыву.
Але ёсць і мінусы – ва ўмовах капіталістычнай сістэмы валоданне працоўнымі сваімі прадпрыемствамі у нямалай ступені самаэкплуатацыя, так як, у любым выпадку, а свой тавар яны вымушаныя прадаваць на рынку. І прабіцца на такім рынку, прадаць сваю прадукцыю ім будзе вельмі няпроста, так як у канкурэнтнай барацьбе яны, магчыма, будуць прайгрываць нашмат больш багатым уласнікам, якія маюць мадэрнізаваныя вытворчасці, «убудаваныя» у рынкавую сістэму; ім не складае цяжкасці не пусціць канкурэнта на рынак. Акрамя таго, зарэгістраваўшыся легальна (што пераважна) такія аб’яднанні будуць вымушаныя плаціць падаткі дзяржаве і ў агульным – заставацца ў рамках таварна-грашовай сістэмы.
Улічваючы ўсе вышэй сказанае, стварэнне вытворчых артэляў хоць бы ў якасці эксперыменту мне бачыцца неабходным і слушным нават у рамках капіталістычнай сістэмы. Думаю, відавочна, што ў выпадку паспяховасці гэтыя камуны без цяжкасцяў убудуюцца ў эканоміку анархісцкага грамадства, не кажучы ўжо пра тое што яны могуць стаць вогнішчамі рэвалюцыйных працоўных калектываў. Але для выжывання і больш паспяховага дзеяння гэтыя артэлі не павінны быць надта вялікімі і павінны пакрываць тыя сферы тавараў і паслуг, ў якіх масавая капіталістычная вытворчасць недарэчная, напрыклад: прыгатаванне дамашняй ежы, рукадзельныя промыслы (ганчарная, кавальская справа, вязанне і і г.д.), вытворчасць спецыфічнага праграмнага забеспячэння, рэмонт тэхнікі. Ды і той жа пашыў адзення – для людзей, якія цямяць у швейнай справе пашыць нешта з прынесенай тканіны – нядрэнная прыпрацоўка. А некалькі такіх працаўнікоў, аб’яднаўшыся на ўмовах роўнага размеркавання прыбытку – ўжо працоўны кааператыў.
Ідэальным будзе, калі такія паслугі будуць прадстаўляцца бясплатна чальцам іншых аналагічных аб’яднанняў. Падобны ўзаемавыгадны безграшовы абмен – ужо моцны расток анархісцкага грамадства, які лёгка вырасце пасля скідання капіталу. А вось захоп і перавод на анархісцкія рэйкі буйных прадпрыемстваў, вядома, магчымы толькі пасля рэвалюцыі.

5) Жыллё – ільготнае, службовае, любое іншае, атрыманае адз дзяржавы, гэта адзін з мацнейшых кручкоў, якім дзяржава трымае грамадзяніна ў пакоры. За жабры моцна ўзятыя ільготнікі, маладые спецыялісты, іншагароднія працоўныя, студэнты ў інтэрнатах. Малейшая праява нелаяльнасці да ўлады і цябе могуць выкінуць на вуліцу. Дарэчы, у такую ж кабальную залежнасць ад службовага жылля пастаўленая і большасць мелкага чынавенства, асабліва іншагародняга. Да і набытае ў асабістую маёмасць жыллё – як ярмо на шыі яго жыхароў (як правіла, маладой сям’і) – большасць кватэр набываюцца ў іпатэку, і звальненне з працы, якое прыводзіць да няздольнасці выплачваць крэдыт, прыраўніваецца да сямейнай трагедыі. Такім чынам рынак ажыццяўляе кантроль за насельніцтвам і праз фінансавыя структуры – дзяржаўныя і прыватныя банкі, якія выдаюць крэдыты.
Што можна супрацьпаставіць гэтаму рычагу ўплыву? Гэта альбо сумеснае набыццё грамадзянамі нерухомасці, якую ў рамках закона адабраць будзе крайне складана (ды і самы інэртны абывацель за сваю жылплошчу будзе біцца да апошняга), альбо арэнда нерухомасці такім жа чынам: у складчыну, для сумеснага пражывання.
Першы варыянт, вядома, пераважней, так як дае людзей больш незалежнасці як у матэрыяльным так і ў маральным планах: аднойчы купленае жыллё ў цябе ніхто не адбярэ, за яго больш не трэба плаціць, яно – твая крэпасць, і калі вас там не адна сям’я а некалькі – вы ўжо паўнавартасная супольнасць, якая цвёрда стаіць на нагах, і раздушыць якое ўладам не так і проста. Што немалаважна – купіць нерухомасць такім чынам змогуць многія, тады як самастойная пакупка нерухомасці па кішэні нямногім.
Істотны мінус такога пражывання – яно падыходзіць у большай ступені для сельскай мясцовасці ў прыватным сектары. Рэдкая сям’я захоча падзеляць якую заўгодна кватэру з іншай сям’ёй, усе хочуць мець максімум асабістай прасторы.
Іншая справа – сумесная арэнда дамоў і кватэр. Зняць жыллё можна ў любы момант, гэтая сфера (у адрозненні ад куплі-продажы) слаба кантралюецца дзяржавай і арэндадаўцу не цікавіць, якой лад жыцця вядзе той, хто здымае кватэру, абы не дэбашырыў. Здымаць кватэру альбо дом сумесна яшчэ больш даступна чым купляць. Гэта добры варыянт для моладзі – яна больш рухомая і непераборлівая. Мінус у тым, што тут атрымліваецца пэўная залежнасць ад арэндадаўцы. У выніку, супольнасці, што ствараюцца такім чынам менш моцныя і даўгачасовыя. Але тым не менш для моладзі, якая вучыцца альбо маладых спецыялістаў яны застаюцца аптымальным варыянтам з пункту гледжання незалежнасці, а асноўным фактарам нестабільнасці такіх супольнасцей, хутчэй, можа быць немагчымасць ужыцца побач з-за побытавых і псіхалагічных хібаў адзін аднаго. Але галоўнае – такія супольнасці, будучы створаныя на якой-небудзь інфармацыйнай пляцоўцы, дзе людзі маглі б здымаць, здаваць кватэры, абменьвацца парадамі, гісторыямі, уражаннямі і ацэнкамі таго ці іншага суседу – кшталту партала каучсёрфінгу, маглі б стаць сур’ёзным бар’ерам, які абмяжоўвае ўплыў дзяржавы і фінансавых інстытутаў (банкаў) на пэўныя слаі насельніцтва, а таксама зменшыць атамізаванасць індывідаў, якія прывыклі выжываць кожны сам па сабе.
У нашых сілах пасадзейнічаць распаўсюду такой практыкі на інфармацыйным узроўні, даводзячы, што разам заўсёды лепш і надзейней, чым па адзіночцы.
Нярэдка можна сустрэць аб’явы аб пошуку таварыша для з’ёму кватэры – а значыцца, у такой формы сацыяльнага ўзаемадзеяння ёсць перспектывы, засталося толькі зрабіць яе больш масавай, удыхнуць у яе новы змест – які ўдыхалі і свае праэкты еўрапейскія сквотары.

6) Узаемпдапамога транспартам. Ужо і сёння есць сайты, дзе адны людзі дамаўляюцца разава ці рэгулярна падвозіць іншых, ці вандраваць за сумесную аплату паліва. Гэта самая сапраўдная самаарганізацыя і ўзаемадапамога на нізавым узроўні. Для арганізацыі такога праекта дастаткова невялікіх рэсурсаў: стварыць сайт, дзе людзі маглі б дамаўляцца і бачыць прапановы, і проста яго падтрымліваць у працоўным стане.

7) Ну і, зршэты, калі казаць пра бытавыя звычкі, умацаваннем салідарнасці з’яўляецца нават простая звычка, выходязчы з грамадскага транспарту, аддаваць талон таму, хто ўваходзіць. Гэта элементарная ўзаемадапмога, якая нічога не стоіць таму, хто дае, але пры гэтым дапамагае таму, хто атрымлівае зэканоміць грошы. З псіхалагічнага пункту гледжання гэта – падман сістэмы грамадскага транспарту, які толькі называецца дзяржаўным, на самой жа справе ён – дзяржаўны. Сюды ж можна аднесці заступніцтва ад кантралёраў, якія спрабуюць выштурхнуць чалавека з транспарту.

 

Жывая альтэрнатыва – падмурак рэвалюцыі

Калі б у анархістаў была моц і жаданне развіваць гэтыя праекты, гэта магло б стаць моцнай альтэрнатывай і заадно прапагандай анархісцкіх каштоўнасцяў. Замест «дзяржава, дай!», мы кажам аб тым, што дзяржава ўвогуле не патрэбная, бо няма такіх сфер, у якіх мы не маглі б справіцца і без яе, падмацоўваем тэарэтычныя пастулаты анархізму прыкладамі з рэальнага жыцця. Распаўсюд любых ідэй, тым больш такіх радыкальных як у анархістаў, заўседы будзе больш эфектыўным, калі яны будуць не проста эфемерным тэарэтызаванні аб тым «як добра будзе жыцца пры анархіі», а фактычна рэалізаванымі планамі, сацыяльнай рэчаіснасцю. Калі людзі пабачаць, што жыць у салідарнасці і ўзаемадапамозе лепш, чым паасобку, а таксама будуць пазбаўляцца фактычнай залежнасці ад дзяржавы, гэта будзе вялізным крокам да самаарганізацыі, які зробіць адмену дзяржавы цалкам рэальнай перспектывай.

Сакавік 2015

Крыніца: https://mikola.noblogs.org/?p=624

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.