На франтах сусветнага супраціву

Cённяшні агляд мы пачнём не так, як звычайна. На гэты раз мы хацелі б, каб вы прачыталі словы з прэс-рэлізу грэцкіх анархістаў, які ўзялі на сябе адказнасць за шэсць арганізаваных запальных атак на дзяржаву і капіталізм:

«У сённяшніх умовах эканамічнага крызісу, адзінай валютай з цвёрдым коштам з’яўляецца страх ў руках улады. Гэты страх таго што нічога нельга змяніць, што нас мала і што турма шукае тых, хто адважыцца паставіць пад сумнеў загады начальнікаў. Аднак жыццё бяжыць хутка і не можа чакаць тых, хто баіцца жыць. Паглядзі страху ў твар: страх здрыганецца й сыдзе.»

Ці не здаецца вам, што больш актуальныя словы пра Беларусь і нас з вамі цяжка прыдумаць?

Поўны прэс-рэліз вы зможаце прачытаць далей у тэксце.

ВЯЛІКАБРЫТАНІЯ

2 лютага ў 6.30 раніцы у знак пратэсту супраць ядзернай зброі група актывістаў заблакавала дарожны рух на паўднёвым уездзе ў Базу марскога флоту Яе Вялікасці («так, ў іх дагэтуль працягваецца манархія» — іранізуюць актывісты), у Фаслэйне, Шатландзія.

«Я дагэтуль не магу паверыць, што нам трэба пратэставаць супраць гэтага дзярма! Гэта збітая тэма, але гэта праўда! Барацьба супраць ядзернай зброі павінна была выйсці з моды як іншыя жахі 80-х, але зараз з жадання прэзідэнта Трампа і прэм’ер-міністра Тэрэзы Мэй мы стаім на парозе новай гонкі ўзбраенняў» — кажа актывіст Моллі Гарфілд.»

Група блакіроўшчыкаў суправаджалася трыма юрыстамі і фатографам. Праз 20 хвілін прыбылі супрацоўнікі МУС. Адзін пагражаў фатографу разбіць камеру, не дазваляючы яму рабіць фота, у той ас які іншыя выштурхалі назіральнікаў на 20 метраў ад месца здарэння – за вайсковы кардон.

У 7 раніцы прыйшла каманда працоўных, якія пачалі дэмантаваць ланцугі і трубы, якімі пратэстоўцы прыкавалі сябе. У 9.20 раніцы пяцёра актывістаў былі арыштаваныя і перавезеныя ў паліцэйскі пастарунак. Такім чынам, паўднёвыя вароты вайсковай базы атрымалася заблакаваць на 2,5 гадзіны.

Акцыя была здзейсненая «хіпі з мірнага лагеру Фэслэйн». Гэты лагер – доўгатэрміновая пратэстная пляцоўка, прысвечаная кампаніі супраць ядзернай зброі. Яна існуе з 1982 года і знаходзіцца насупраць Вайсковай базы Клайд Яе Вялікасці.

 

 

 

3 лютага паведамлялася што з птушынай фермы на паўднёвым усходзе Вялікабрытаніі перад адпраўкай на бойню было вызвалена 25 куранят. На ферме былі пакінутыя лозунгі: «ЯНЫ ПРЫЙШЛІ, ЯНЫ ЎБАЧЫЛІ, ЯНЫ ВЫЗВАЛІЛІ», «МЫ ЗА ВАМІ НАЗІРАЕМ».

Відэа:

 

 

3 лютага паведамлялася, што лонданскія сквотэры захапілі новы маёнтак. На гэты раз – які належыць катарскаму генералу. Кошт маёнтку – 17 000 фунтаў.

Так як 1 лютага групу ANAL (Autonomous National of Anarchist Libertarians – Аўтаномная нацыя анархістаў-лібертарыяў) пасля 2х гадзіннага змагання паліцыя ўсе ж выселіла з маёнтку расійскага алігарха Ганчарэнка, анархісты вырашылі знайсці новае месца для сквотынгу.

«Мы пачалі нашую сквотэрскую актыўнасць і не збіраемся спыняцца» — кажа адзін з актывістаў.

 

 

ГРЭЦЫЯ

Прэс-рэліз паўстанцаў FAI\IRF, што ўзялі на сябе адказнасць за шэсць спланаваных радыкальных акцый.

«Мы тыя, хто сарве фіранку.

Мы бяром на сябе адказнасць за шэсць наступных падпалаў:

— Банк у Петралоне (раён Афін, — прым.перакл) у некалькіх вуліцах ад спажывецкага наваколля Газі.

— Агенцтва бяспекі FALCON на праспекце Кіфірас, якая рэкламуецца журналісцкімі адкідамі на тэлебачанні.

— Паштовы офіс Ашчаднага банку на праспекце Александра.

— Тры дыпламатычных аўтамабіля

Гарады – тэатры гісторыі. Яны – месцы, дзе жыццё прапануе дысцыплінаваныя сацыяльныя ролі, якія мусяць іграцца грамадзянамі, якія падпарадкоўваюцца, шчаслівымі рабамі ў адлюстраванні дысплеяў лічбавай камунікацыі і фасадаў спажывецтва, падчас прахаджэння запланаванай сцежкі ад заробкавага рабства да аплачаных забаў. Кожны рух, які мы робім, кантралюецца пільнымі вачыма тысячамі камер на дарогах, пастамі паліцыі і яе мотапатрулямі.

У сённяшніх умовах эканамічнага крызісу, адзінай валютай з цвердым коштам з’яўляецца страх ў руках улады. Гэты страх таго што нічога нельга змяніць, што нас мала і што турма шукае тых, хто адважыцца паставіць пад сумнеў загады начальнікаў. Аднак жыццё бяжыць хутка і не можа чакаць тых, хто баіцца жыць. Паглядзі страху ў твар: страх здрыганецца й сыдзе.

Мы павінны зрабіць гарады палямі бою, а ночы – нашымі хаўруснікамі ў нечаканых партызанскіх атаках. Мы павінны закладваць вогненныя міны пад усе сімвалы гэтага свету, якія трымаюць нас зняволенымі. Мы ведаем, што падпал банку альбо аўтамабіля чыноўніка не з’яўляецца самадастатковым; аднак рэальная моц анархісцкага дзеяння – як запасныя ключы. Запасныя ключы, якія высвабаджаюць сілу народнага паўстання, сілу біць уладу і жыць небяспечна свабодна! Вось чаму мы ствараем маленькія баявыя групы, гатовыя да дзеяння тут і зараз. […]

Мы сталі тымі, кім марылі стаць з дзяцінства. АНАРХІСТЫ ДЗЕЯННЯ, якія ня спяць ноччу і ўсё, аб чым яны думаюць – аб тым, каб падпаліць ноч і сапсаваць вашу вечарыну, на сталай аснове парушаючы нармальнасць Метраполіі. Мы тыя, то рызыкуе пад пагрозай пакарання і зняволення, дэканструюючы страх ва ўсіх ягоных аспектах. Таму што, зрэшты рэшт, анархія ў нашых сэрцах і нашых розумах. У кожнай кроплі крыві, што цячэ ў нашы венах. У нашых нелегальных акцыях, далёкіх ад буржуазнай маралі і чыстаты. Магчыма вы калі-небудзь зможаце затачыць у турму нашыя целы, але вы ніколі не зняволіце нашай анархісцкай веры, якая будзе цвёрдай супраць любых формаў улады. Зрэшты, працяг нашых атак – бясспрэчны доказ таму.

Мы жывем падчас вайны і добра гэта знаем. […] І калі мы нясём страты і нашых паплечнікаў заключаюць у турмы падчас гэтых бітваў, анархісцкія ячэйкі ўсё роўна будуць Гідрай. У адказ на кожны арышт новыя паплечнікі будуць кідаць сябе на поле бітвы. […]

Не кажыце, што нас мала, не кажыце, што мы не маем значэння, таму што напрыканцы мы пераможам. МЫ ТЫЯ – ХТО САРВЕ ФІРАНКУ.

Мы прысвячаем гэтыя атакі салідарнасці зняволеным паплечнікам з «Рэвалюцыйнай барацьбы» — Поле Рупе і Канстанціне Атанасопулу як адказы на рэпрэсіўныя аперацыі дзяржавы.

Стукачы, журналісты, пракуроры – нават не думайце, што мы забыліся пра вас.

Мы хутка вернемся.

Няхай жыве анархія і новая партызанская вайна!

Змова Вогненных ячэек/ FAI-IRF

Запальны дэстабілізацыйны прарыў/FAI-IRF»

ІТАЛІЯ

Памятаеце, ў папярэднім аглядзе (https://pramen.io/2017/01/na-frantah-susvetnaga-supratsivu-25/) мы пісалі аб затрыманні аднаго з удзельнікаў самаарганізаванага прафсаюзу? Дык вось, дзякуючы салідарнасці і высілкам паплечнікаў, ён ужо на волі!

31 студзеня паведамлялася, што нацыянальны каардынатар самаарганізаванага прафсаюзу Si Cobas быў адпушчаны з турмы.

Альда Мілані быў арыштаваны 20 студзеня падчас перамоў з працадаўцамі і пераведзены ў турму горада Мадэна.

Сі Кобас – нізавы прафсаюз, актыўны ў сферы лагістыкі і вядомы сваёй баявітасцю, а таксама тым, што часта прыцягвае ўвагу СМІ і рэпрэсіі дзяржавы. Паколькі лагістычная сфера з’яўляецца крытычна важнай для італьянскай эканомікі, прыбыткі ў ёй дасягаеяцца шляхам накручвання цяжкага рэжыму і прымушэння працоўных да жорсткай дысцыпліны. Прафсаюз знаходзіўся ў перманентным канфлікце з уладамі: сітуацыя абвастрылася да мяжы, калі адзін з працоўных быў забіты падчас пікету ля складоў: мэнаджэры загадалі грузавіку праехаць скрозь лінію пікетоўшчыкаў.

Альда Мілані быў арыштаваны пасля таго, як распаўсюдзілася відэа, на якім чалавек атрымлівае ад мэнаджэраў кампаніі капэрт, у якім, як меркавалася, ляжалі 90 000 еўра за спыненне страйку. Альда Мілані сядзеў побач з гэтым чалавекам. У выніку апынулся, што той, хто браў капэрт з’яўляецца працоўным кансультантам і не мае да Si Cobas ніякага дачынення. Аднак гэтага было дастаткова каб Альда арыштавалі.

Па ўсей Італіі прайшлі дэманстрацыі з блакадамі дарог і офісаў. Вялікая дэманстрацыя прайшла і ля турмы ў Мадэне, дзе ўтрымліваўся Мілані. У выніку 28 студзеня Мілані быў вызвалены.

 

 

КУРДЫСТАН

5 лютага паведамлялася што курдскія атрады SDF прасунуліся на 18 кіламетраў ад паўночна-заходняга фронту і на 16 кіламетраў па паўночна-ўсходнему падчас трэцяй фазы аперацыі «Гнеў Еўфрата», мэта якой – вызваліць горад Раку ад ІДІЛ.

Ад ворагаў былі вызваленыя вёскі Дуксан, Абу Наталі і Хад.

Відэа заявы прэс-цэнтру SDF:

 

 

ЗША

3 лютага паведамлялася, што ў Каліфарнійскім універсітэце Берклі адміністрацыя ўніверсітэту была вымушаная адмяніць і спыніць выступ правага брытанскага блогера Майла Янопалуса з-за студэнтаў-пратэстоўцаў.

Майла Янопулас – блогер і прапагандыст, які лічыцца голасам «альтэрнатыўных правых» і публічна падтрымлівае Трампа, з’яўляючыся пры гэтым адкрытым геям.

Сотні дэманстрантаў ўзвялі барыкады, заблакавалі падыходы да кампусу і пачалі граміць вітрыны. Паліцыя ўжыла слезацечны газ і гумавыя кулі. Шэсць чалавек шпіталізавана.

 

 

1 лютага паведамлялася што зняволеныя захапілі турму Джэймс Т. Ван у штаце Дэлавэр і ўтрымліваюць наглядчыкаў у закладніках.

Ван – турма максімальнага ўзроўню бяспекі, у якой утрымліваецца ольш за 2500 чалавек, улічваючы асуджаных да смяротнага пакарання.

Ад 3 да 5 ахоўнікаў былі ўзятыя ў закладнікі – вязні патрабавалі лепшых жыццёвых умоваў. І рэабелітацыі. На момант апошнега абнаўлення паліцыя ў вялікай колькасці сабралася пад турмой Ван. Сачыць за сітуацыяй можна па тэгу #VaughnRebellion у сацсетках.

 

 

 

БРАЗІЛІЯ

1 лютага ў Рыа-дэ-Жэнэйра адбыліся бурныя выступы супраць палітыкі эканоміі. Ля будынку Заканадаўчага сходу выбухнулі жорсткія сутыкненні дэманстрантаў з вайсковай паліцыяй.

Вулічныя бойкі, агонь і барыкады – адказ на ўвядзенне «пакета мер эканоміі», якое мае хутка адбыцца і якое ўдарыць па сектарах аховы здароўя, грамадскага транспарту і адукацыі. Актывісты рэвалюцыйных груп будавалі барыкады, закідвалі паліцыю камянямі, запальнымі бомбамі і падпальвалі аўтобусы. Калі частка дэманстрантаў паспрабавала прабіць агароджу, супраць яе ўжылі аглушальныя гранаты, перачны газ і нават пусцілі на дэманстрантаў бранявік.

 

З першых дзён існавання чалавечай цывілізацыі ішла, не спыняючыся ні на секунду, вайна паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, рабамі і гаспадарамі, эксплуатуемымі і эксплуататарамі. Гэтая вайна – стрыжань чалавечай цывілізацыі. Барацьба волі супраць рабства, праўды супраць хлусні, дабра супраць зла.

Гэта – класавая вайна. Яе фронт пралягае ў кожным горадзе гэтай планеты, на кожнай вуліцы, і ў свядомасці кожнага з нас. Ад яе выніку залежыць, якім будзе нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей.

Зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на нашым сайце штотыдзень у аўторак.

Крыніцы:

http://vk.com/club22093079

http://kurdishdailynews.org

https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/

http://325.nostate.net/

http://actforfree.nostate.net/

https://itsgoingdown.org/

http://libcom.org

https://www.facebook.com/blackrainboworg/

http://earthfirstjournal.org/newswire/

http://www.aitrus.info/

https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/?fref=ts

http://www.euronews.com/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.