Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі за 2016 год знізіліся на 7,3% да ўзроўню 2015 года. Аб гэтым паведаміў Белстат.
Даходы насельніцтва памяншаюцца з 2015 года. Пры гэтым Мінэканомікі прагназавала, што рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва ў першым квартале 2016 года знізяцца на 1,5% да адпаведнага перыяду 2015 года, у першым паўгоддзі будуць на леташнім узроўні, а па выніках года нават вырастуць — на 0,5%. А праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016—2020 гады і ўвогуле закладзены рост рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва ў 2020 годзе ў адносінах да 2015 года ажна на 9,5—11,6%.
Не зусім зразумела, як такія аптымістычныя прагнозы суадносяцца з падзеннем заробкаў, беспрацоў’ем (і падаткам на яго), і аб’ектыўнымі фактарамі такімі як забароны на пастаўкі беларускай прадукцыі ў Беларусі адмоўнае сальна знешняга гандлю. Відавочна, для прапагандыстаў ад Мінэканомікі дзяжурны аптымізм і імкненне выдаць пажаданае за наяўнае вышэй за аб’ектыўнасць і здаровы сэнс.
Крыніца: http://nn.by/?c=ar&i=185520