Мы ўжо неаднаразова пісалі аб справе Бяльчукоў — фермераў з Маларыты, арыштаваных за супраціў АМАПаўцам (https://pramen.io/2016/12/fermer-belchuk-shto-galadae-u-turme-trapiu-u-reanimatsyyu/). Недаўна стала вядома, што адзін з братаў Бяльчукоў — Александр, быў асуджаны на 6 месяцаў арышту. Ягоны брат, Мікалай, які галадаў у турме, атрымаў раней 2 месяцы.
З тэрміну, прысуджанага Аляксандру Бельчуку, выключаны час, які ён знаходзіўся пад вартай у СІЗА — з сярэдзіны кастрычніка 2016 году.
Пракурор запытваў для фэрмэра 1 год папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Фэрмэр Аляксандар Бяльчук з вёскі Арлянка Маларыцкага раёну асуджаны паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэксу. Быццам бы 12 кастрычніка 2016 году фэрмэр учыніў гвалт у дачыненьні да прапаршчыка берасьцейскага АМАПу Дзяніса Зянюціча. У судзе Бяльчук віны не прызнаў, казаў, што міліцыянт яго агаварыў і што, наадварот, ён сам пацярпеў ад міліцыянтаў.Канфлікт паміж сямʼёй Бельчукоў і супрацоўнікамі міліцыі і АМАПу здарыўся 2 кастрычніка 2016 году. Прычынай яго стала тое, што мясцовы міліцыянт хацеў адабраць у сям’і трактар. Як сьцьвярджаюць Бельчукі, у той дзень да іх на падворак прыехалі невядомыя і скралі Мікалая Бельчука, а сваякі на некалькіх машынах пагналіся яго ратаваць.
Невядомыя спыніліся і ў ходзе канфлікту скарысталі зброю. Пазней апынулая, што гэта былі супрацоўнікі АМАПу.