На 11-ы дзень стаяння намётавала лагеру ў Курапатах, пасля шырокага грамадскага рэзанансу, несанкцыянаваных мітынгаў і боек з АМАПаўцамі, пераапранутымі будаўнікамі, будпляцоўка пачала пусцець.
Дасягнутыя вынікі можна назваць, як мінімум, частковай перамогай грамадскай супольнасці.
Сення зранку на будаўнічую пляцоўку прыехала пустая фура і невялікі будаўнічы кран — рабочыя кажуць, што забіраюць будаўнічыя матэрыялы з пляцоўкі, што кажа аб тым, што прынамсі ў бліжэйшы час будоўля не будзе аднаўляцца. Таксама на гэта ўскосна ўказываюць «прымірэнчыя» заявы Шораца, Шуневіча і акцыянера кампаніі-замоўцы Анішчанка. Хаця, безумоўна, гэта ўсе можа быць толькі падманам, каб збіць грамадскую ўвагу да тэмы.
Нагадаем, лагер паўстаў па інцыятыве сяброў «Маладога Фронту» і першапачаткова налічваў 4 чалавекі. Пазней у асобныя дні там прысутнічала да 80 чалавек. Неаднаразова лагер наведвалі і анархісты.
Курапаты — месца масавых растрэлаў у часы сталінскіх рэпрэсій. У прыгарадным лесе ў раёне Зялёнага Лугу пахавана, па розных дадзеных, ад 30 да 250 тысяч чалавек.