Як стала вядома журналістам, 23 сакавіка бяздомны Антон, убачыўшы сумнавядомую статую гарадавога каля будынка МУС, падумаў: о, яму гэты ланцужок якраз падыдзе. І накінуў яго гарадавому на шыю. Спачатку менты не разгледзелі ў ягоным учынку вялікага крыміналу і далі ўсяго трое сутак. Але потым «перадумалі» і дадалі яшчэ 10 як палітычнаму.
Аб гэтым стала вядома, пасля таго, як з бамжом пасядзелі ў камеры ў ЦІП журналіст Аляксандр Баразенка, стрымер Раман Пратасевіч і менеджар культурных праектаў Павел Белавус. Яны расказываюць, што Антон жыве на вуліцы ўжо 15 гадоў, але не запусціў сябе і выглядае прыстойна. У свае 45 год яму можна даць не больш за 30. Акрамя таго, бяздомны цікавіцца канструяваннем і мастацтвам.
Нагадаем, статую царскага карніка (гарадавога) паставілі 2 сакавіка ля музею МУС па ініцыятыве Шуневіча.
Крыніца: http://nn.by/?c=ar&i=188845